Свет1414

Башар Асад шукае кантактаў з ЗША для атрымання гарантый бяспекі — Bloomberg

Башар Асад сігналізуе ЗША пра гатоўнасць дасягнуць пагаднення, якое дазволіць яму ўтрымаць тэрыторыю, кантраляваную ягонай арміяй, ці гарантаваць яму бяспечны ўцёкі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў Сірыі.

Фота: AP Photo/Ghaith Alsayed

Крыніцы сцвярджаюць, што адна з прапаноў, якую Асад зрабіў ЗША праз Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, заключаецца ў тым, каб Сірыя спыніла ўсялякае супрацоўніцтва з праіранскімі ваенізаванымі групоўкамі кшталту «Хезбалы», калі заходнія дзяржавы акажуць уплыў, каб спыніць баявыя дзеянні.

Таксама Асад нібыта адправіў высокапастаўленага хрысціянскага лідара на сустрэчу з прэзідэнтам Венгрыі Віктарам Орбанам, каб паведаміць пра экзістэнцыйную пагрозу для хрысціянскай меншасці Сірыі ў выпадку перамогі ісламістаў. Віктар Орбан мусіў бы давесці гэтую інфармацыю да абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, з якім у яго добрыя стасункі.

Раней CNN паведаміў, што сірыйскі лідар нібыта знік са сталіцы, яго не могуць знайсці.

Між тым апазіцыйныя паўстанцы, якія змагаюцца з вернымі Асаду войскамі, ужо знаходзяцца на ўскраінах Дамаска. 

Каментары14

  • Прывід Каддафі
    07.12.2024
    Раней CNN паведаміў, што сірыйскі лідар нібыта знік са сталіцы, яго не могуць знайсці./
    Пашукайце ў каналізацыі.
  • Прывід Каддафі
    07.12.2024
    У нас, дарэчы, Наталля Качанава раней працавала ў Наваполацку па каналізацыйных справах.
    Ці падрыхтавала яна дзеючаму ўсенароднаабранаму 86% прэзідэнту шляхі адыходу?
  • Старкоў
    07.12.2024
    Як жараным засмярдзіць, дык усе бягуць па гарантыі бяспекі да ЗША. А да арэшнікаў чаму не, яны ж толькі што ў дваіх збіраліся.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?1

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?1

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць