Свет66

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя

Фландрыя перадасць 100 000 еўра Радзе Еўропы для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні, «каб яны маглі працягваць аб'ектыўнае асвятленне падзей і барацьбу з дэзынфармацыяй». Пра гэта ў чацвер паведаміў міністр-прэзідэнт Фландрыі Маціяс Дыпэндаэле (Matthias Diependaele), піша Reform.news.

Фота: belganewsagency.eu

Маціяс Дыпэндаэле сустрэўся з беларускай дэмакратычнай лідаркай Святланай Ціханоўскай у Бруселі ў рамках Дзён Беларусі — еўрапейскай ініцыятывы, накіраванай на прыцягненне ўвагі да дэмакратычных рухаў і правоў чалавека ў Беларусі.

«Свабодныя і незалежныя СМІ жыццёва важныя для абароны дэмакратычных каштоўнасцяў. Дзякуючы гэтай падтрымцы Фландрыя дапамагае журналістам, якія, знаходзячыся пад велізарным ціскам, працягваюць працаваць над аб'ектыўным і надзейным асвятленнем падзей», — заявіў Дыпэндаэле.

Фландрыя ўнясе ўклад у праграму дзеянняў Савета Еўропы на 2024-2025 гады, якая прадугледжвае навучанне і аператыўную падтрымку журналістаў у выгнанні.

Фландрыя — адзін з трох рэгіёнаў Бельгіі, які займае паўночную частку краіны. Яго насельніцтва збольшага размаўляе на нідэрландскай мове, у адрозненне ад паўднёвага рэгіёна Валоніі, дзе пануе французская мова.

Каментары6

  • Вадя
    13.12.2024
    На коленях прошу, огласите названия этих свободных, независимых и демократических рупоров правды. Хотя бы первых сто штук.
  • Цынізм у кубе
    13.12.2024
    "Шчодрая падтрымка" - гэта эквівалент кошту трэцяй часткі сціплай кватэры ў Варшаве? На ўсю журналістыку ў выгнанні? Вы сур'ёзна?
  • Хопіць грантаў!
    13.12.2024
    Як грошы праз яе перадаюць, дык зноў становіцца ў вас "дэмакратычнай лідаркай"!
    Калі вы пачнеце жыць на грошы беларусаў і працаваць на іх нарэшце?

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць