Літаратура33

Адкрыўся перадзаказ на новую кнігу пра Гары Потэра па-беларуску

Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла, што 8 лютага 2025 года пабачыць свет кніга «Гары Потэр і Келіх агню», чацвёртая кніга са знакамітай серыі Джаан Роўлінг. З сённяшняга дня на сайце knihauka.com выдавецтва абвясціла папярэдні заказ асобна на чацвёртую кнігу і на ўсе кнігі разам.

Пераклад з англійскай мовы гэтай часткі «Гары Потэра» выканала Алена Пятровіч, мастацкае афармленне Браяна Сэлзніка (ЗША) з адаптацыяй Крысціны Іванцовай.

Кніга змяшчае ажно 712 старонак. Будуць дадрукаваныя ў цвёрдай вокладцы і 3 папярэднія кнігі серыі.

Выдавецтва нагадвае, што атрыманне працягу правоў на беларускае выданне серыі пра Гары Потэра гэтым разам ішло з баямі дзеля таго, што Вялікабрытанія ўвяла строгія санкцыі ў адносінах да Беларусі як краіны-суагрэсара, прытым вельмі прынцыповую пазіцыю заняла сама аўтарка кнігі.

Урэшце з дапамогай калег і сяброў выдавецтву «Янушкевіч» удалося даказаць брытанцам, што выданне «Гары Потэра» на беларускай мове і рэжым Лукашэнкі — з'явы не толькі не тоесныя, але нават супрацьлеглыя.

Але новы кантракт заключаны на даволі жорсткіх умовах. Выдадзеныя па беларуску кнігі Джаан Роўлінг будуць эксклюзіўна прадавацца толькі на некалькіх пляцоўках: у кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, інтэрнэт-краме knihauka.com, маркетплэйсах Allegro і Amazon. На тэрыторыі Беларусі і Расіі іх прадаваць забаронена, таму поштай выдавецтва туды дасылаць кнігі не зможа.

«Спадзяёмся, што, нягледзячы на гэтыя перашкоды, нашы чытачы на радзіме знойдуць рашэнні, як набыць і атрымаць новыя выданні», — адзначае выдавецтва «Янушкевіч».

Каментары3

  • Ура!
    23.12.2024
    Цудоўная навіна, дзякуй!
  • Аліна
    24.12.2024
    Cмешныя ўмовы. Праваўладальнікі як піянеры сябе паводзяць. А гэтыя яшчэ гнуцца пад іхныя ўмовы. Не выдаваць. Тым больш, што гэта другасортная літаратура, шкодная для падлеткаў.
  • І смех і грэх
    24.12.2024
    Аліна, чаму шкодная?
    Мне падаецца якраз літаратура абавязковая да прачытання.
    Ёсць такія творы, каторыя мусяць быць прачытаныя ўсімі.
    І "Гары Потэр.." ў гэтым маім спісе.
    Два-тры тэзісы шкоднасці можаце акрэсліць?

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць