Расія вывела караблі свайго Вайскова-марскога флоту (ВМФ) з Чорнага і Азоўскага мораў, паведамілі ВМС Украіны. Па стане на 06:00 9 студзеня такія судны ў гэтых акваторыях адсутнічалі. Пры гэтым у Міжземным моры працягваюць курсіраваць сем расійскіх баявых караблёў, два з якіх з'яўляюцца носьбітамі крылатых ракет «Калібр».

8 студзеня прэс-сакратар ВМС Украіны Дзмітрый Плецянчук заявіў, што Расія канчаткова адмовілася ад рамонту свайго флоту ў анексаваным Крыме праз пагрозу страт у выніку нападаў. Ён нагадаў, што УСУ знішчылі малы ракетны карабель (МРК) «Цыклон» у Севастопальскай бухце, нанеслі два ўдары па падводнай лодцы «Растоў-на-Доне» і яшчэ адзін — па МРК «Аскольд» у Керчы.
«Гэтыя прыклады паказваюць расіянам, што выкарыстоўваць Крым для рамонту судоў немагчыма ў прынцыпе», — адзначыў Плецянчук.
Пасля пачатку вайны Украіна, не маючы ўласнага флоту, здолела з дапамогай ракет і марскіх беспілотнікаў пашкодзіць або знішчыць як мінімум 27 караблёў і адну падлодку ВМФ Расіі. З 15 дэсантных караблёў і катараў, якія былі ў Чорным моры ў лютым 2022 года, на хаду засталіся толькі пяць. У тым ліку УСУ паразілі вялікія дэсантныя караблі «Аленягорскі гарняк», «Мінск», «Саратаў», «Новачаркаск» і «Цэзар Кунікаў». Таксама быў знішчаны флагман Чарнаморскага флоту — ракетны крэйсер «Масква».
ЗША вымусілі Кітай закрыць свае буйныя порты для расійскага «ценявога флоту»
Расія выношвае планы захопу краін Балтыі, часткі Фінляндыі і Нарвегіі. НАТА змяняе планы процідзеяння ёй
Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе
Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары
Насамрэч гэта добрая навіна, бо назад праз Басфор гэтыя караблі туркі ўжо не прапусцяць, як дагэтуль яны не прапускалі, бо такія ўмовы, што падчас вайны праход у Чорнае мора праз Басфор ваеным караблям зачынены.