Свет11

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія

Яна апублікавала паведамленне ў сацыяльных сетках пасля наведвання Каралеўскага шпіталя Марсдэна, дзе праходзіла лячэнне, піша Бі-бі-сі.

Фота: Chris Jackson / Getty Images

«Як вядома ўсім, хто сутыкаўся з дыягназам «рак», [выздараўленне] патрабуе часу, каб прывыкнуць да новага нармальнага жыцця. Тым не менш, я з нецярпеннем чакаю будучага насычанага года», — напісала прынцэса ў сваім допісе, які падпісала як «К».

Пра праблемы са здароўем прынцэсы Уэльскай стала вядома год таму, калі яна перанесла аперацыю на брушной поласці. У сакавіку 2024 года Кэтрын публічна расказала пра свой дыягназ. Праз паўгода, у верасні, яна паведаміла, што завяршыла курс хіміятэрапіі, дадаўшы, што «цяпер будзе рабіць усё магчымае, каб больш не хварэць на рак».

Як тлумачыць брытанская дабрачынная арганізацыя Cancer Research UK, якая фінансуе анкалагічныя даследаванні, тэрмін «рэмісія» азначае адсутнасць назіраных прыкмет ракавай пухліны пасля лячэння. Часам злаякасныя пухліны зноў з’яўляюцца пазней, таму дактары звычайна кажуць пра рэмісію, а не пра поўнае выздараўленне.

Учора раніцай, 14 студзеня, Кэтрын наведала Каралеўскі шпіталь Марсдэна на захадзе Лондана. Падчас візіту яна падзякавала персаналу, падзялілася ўласным досведам і выказала падтрымку іншым пацыентам. Як запэўніла іх прынцэса, нягледзячы на тое, што лячэнне «цяжкае», «у канцы тунэлю ёсць святло».

Па словах Кэтрын, яна да гэтага часу адчувае наступствы захворвання. Гэта тычыцца не толькі пабочных эфектаў, выкліканых лячэннем, але і іншых, больш доўгатэрміновых наступстваў.

«Вы думаеце, што лячэнне скончылася, і вы можаце вярнуцца да нармальнага жыцця, але гэта ўсё яшчэ сапраўднае выпрабаванне», — сказала яна.

Падчас візіту ўпершыню стала вядома, што Кэтрын праходзіла лячэнне ў Каралеўскім шпіталі Марсдэна. Прынцэса падзякавала камандзе дактароў, якія аказвалі ёй дапамогу, і ўсім тым, хто «ціха ішоў побач» з ёй і прынцам Уільямам, пакуль яны пераадольвалі ўсе цяжкасці.

Гэта першы выхад прынцэсы Кэтрын у 2025 годзе і яе найбольш значнае самастойнае каралеўскае мерапрыемства пасля завяршэння лячэння. Кэтрын паступова пачала з’яўляцца на публіцы ў мінулым годзе, калі наведала службу Дня памяці загінулых і наведала калядны канцэрт у Вестмінстэрскім абацтве. Гэта было ўспрынята як добры знак у кантэксце яе выздараўлення.

Каралеўскі шпіталь Марсдэна, у якім штогод праходзяць лячэнне 59 000 пацыентаў, быў заснаваны як спецыялізаваны анкалагічны шпіталь у 1851 годзе. Кэтрын разам з прынцам Уільямам сталі каралеўскімі апекунамі шпіталя. Раней каралеўскім апекуном гэтага шпіталя была прынцэса Дыяна.

Каментары1

  • Ëсік
    15.01.2025
    Якая поласць? Паражніна.

    Ад Рэдактара. Вы не маеце рацыі. Зірніце слоўнікі: https://www.skarnik.by/rusbel/67406

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць