Свет88

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго

Маралесу, з якім сябраваў Лукашэнка, пагражае вялікі тэрмін, але ён хаваецца ў прафсаюзе вытворцаў кокі.

Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес. Фота: Juan Karita / AP Photo

Балівійскі суд выдаў загад на арышт былога прэзідэнта краіны Эва Маралеса па абвінавачаннях у сэксуальным злоўжыванні адносна непаўнагадовай дзяўчыны і гандлі людзьмі падчас яго 14-гадовага прэзідэнцтва. Такое рашэнне прынята пасля таго, як 65-гадовы палітык двойчы не з'явіўся на судовае пасяджэнне, дзе павінна было разглядацца пытанне пра яго папярэдняе зняволенне, перадае выданне The Guardian.

Абвінавачанні супраць Маралеса ўключаюць эпізоды сэксуальнага гвалту ў адносінах 15-гадовай дзяўчыны і нараджэнне ёю дзіцяці ў 2016-м годзе. Дзяўчына на той момант уваходзіла ў балівійскую моладзевую гвардыю — прадзяржаўнае палітычнае аб'яднанне, створанае самім Маралесам.

У арганізацыю дзяўчыну аддалі яе бацькі дзяржслужбоўцы, якія потым заплюшчвалі вочы на факты жорсткага абыходжання Маралеса з іх дачкой і яе наступнае згвалтаванне. Паводзіны бацькоў, паводле судовага абвінавачання, тлумачыліся іх жаданнем падняцца на палітычнай лесвіцы і атрымаць пэўныя выгады. Бацька дзяўчыны знаходзіцца пад арыштам з мінулага кастрычніка.

Калі віна Эва Маралеса будзе даказаная, яму пагражае турэмны тэрмін ад 10 да 15 гадоў, падкрэсліла пракуратура Балівіі. Суд таксама пастанавіў замарозіць усе фінансавыя актывы Маралеса і забараніць яму пакідаць краіну.

Сам Маралес адмаўляецца з'яўляцца ў судзе, называючы сябе ахвярай палітычнага пераследу з боку цяперашніх уладаў Балівіі, «якія хочуць перашкодзіць таму вярнуцца ў вялікую палітыку». Адвакаты былога прэзідэнта сцвярджаюць, што ён не мог прысутнічаць на судзе з-за праблем са здароўем, аднак суддзя адхіліў усе пададзеныя медыцынскія даведкі.

Тым часам тысячы прыхільнікаў Маралеса, якія на працягу апошніх месяцаў блакавалі дарогі, паралізуючы эканоміку, працягваюць аказваць супраціў спробам яго арышту. Экс-прэзідэнт, паводле мясцовых медыя, цяпер хаваецца ў адным з рэгіёнаў краіны ў падахоўнай штаб-кватэры прафсаюзаў вытворцаў лісцяў кокі, якія выкарыстоўваюцца ў стварэнні аднайменнага папулярнага наркотыка.

Нагадаем, што ў 2019 годзе ў Балівіі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Мясцовы ЦВК тады абвясціў, што Маралес перамог у першым туры, аднак апазіцыя не прызнала вынікаў. Пасля трох тыдняў маштабных пратэстаў Маралес, пазбавіўшыся падтрымкі войска, уцёк за мяжу. Кіраўніца ЦВК таксама спрабавала збегчы, але была затрыманая пратэстоўцамі.

Праз год палітык вярнуўся на радзіму пад гарантыі бяспекі ягонай былой партыі «Рух да сацыялізму», якая захавала ўладу і шырокую падтрымку ў грамадстве. Аднак былыя аднапартыйцы фактычна забаранілі Маралесу калі-небудзь вяртацца да ўлады, што дагэтуль правакуе сутыкненні паміж прыхільнікамі абодвух палітычных лагераў.

Эва Маралес меў цёплыя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам праз іх агульнага сябра і былога венесуэльскага кіраўніка Уга Чавеса, а таксама некалькі разоў наведваў Беларусь, дзе выказваў захапленне «сацыяльнымі пераўтварэннямі ў Беларусі».

Каментары8

  • Вожык патрыёт
    20.01.2025
    Маральны кодэкс будоўнiка камунiзму...
  • Ян
    20.01.2025
    А мясцовы перасядзент мае пажыццёвыя гарантыі на ўсю сям’ю, як фінансавыя, так і па недатыкальнасці па здзейсненым злачынствам.
  • Андрусь
    20.01.2025
    У нас таксама тыя збіральніцы кавуноў з пратакольнае службы не проста так каля старэчы ашываюцца!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць