Свет

У Матэвуша Маравецкага абвяргаюць, што ён пацвярджаў сваю асобу Вікіпедыяй

Былы прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер абвергнуў чуткі, якія разышліся па польскіх і сусветных СМІ, што экс-прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі нібыта адправіўся ў Вашынгтон для ўдзелу ў інаўгурацыйных мерапрыемствах у гонар Трампа, але забыўся на дакументы і паказваў ахоўнікам замест іх артыкул пра сябе ў Вікіпедыі.

Скрыншот з відэа

«У ЗША раніца, а ў інтэрнэце альтэрнатыўная рэальнасць», — кпіць былы чыноўнік, выкладаючы далей зусім іншую версію падзей.

«Інаўгурацыя тэрміну Дональда Трампа сёння. Учора Матэвуш Маравецкі ішоў на прызначаныя сустрэчы, уключаючы інтэрв'ю. Не на мітынг. Палова Вашынгтона закрытая, таму ён спытаў у ахоўніка дарогу, бо была змененая арганізацыя руху», — напісаў Мюлер, адзначыўшы, што інаўгурацыя ўвогуле будзе сёння, а не была ўчора.

На скрыншоце з відэа сапраўды выглядае так, што на тэлефоне ў Матэвуша Маравецкага адкрытая не Вікіпедыя, а Google Maps.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць