Свет11

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў у комплексе Capital One Arena у Вашынгтоне напярэдадні сваёй інаўгурацыі, паабяцаўшы ў першы ж дзень знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы падпісаць мноства ўказаў.

Фота: Evan Vucci / AP

«Мы перамаглі!» — сказаў Трамп у пачатку выступу пад крыкі натоўпу.

Ён заявіў, што новая адміністрацыя збіраецца «пакласці канец панаванню правальнага істэблішменту ў Вашынгтоне» і «зрабіць Амерыку зноў вялікай».

«У панядзелак апоўдні [а 20-й па Мінску — НН] зачыніцца заслона чатырох доўгіх гадоў амерыканскага заняпаду, і мы пачнем зусім новую главу для амерыканскай сілы і росквіту, годнасці і гонару. Вярнем усё гэта раз і назаўсёды», — сказаў Трамп.

Ён таксама паабяцаў спыніць «уварванне» нелегальных мігрантаў на амерыканскай мяжы, паабяцаўшы агучыць канкрэтныя меры ў інаўгурацыйнай прамове ў панядзелак.

Эксперты кажуць, што яго абяцанне дэпартаваць мільёны нелегальных мігрантаў сутыкнецца з велізарнымі лагістычнымі цяжкасцямі і можа абысціся ў дзясяткі або сотні мільярдаў даляраў.

Па словах Трампа, у панядзелак ён збіраецца падпісаць мноства ўказаў, якія «вельмі парадуюць» амерыканцаў.

«Усё пачнецца ў панядзелак. У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар», — паабяцаў Дональд Трамп.

Чакаецца, што ў панядзелак ён падпіша больш за 200 дакументаў, у тым ліку выканаўчыя ўказы і іншыя прэзідэнцкія распараджэнні.

«Кожны радыкальны і дурны ўказ адміністрацыі Байдэна будзе адменены на працягу некалькіх гадзін пасля таго, як я прынясу прысягу», — дадаў Трамп.

Выступленне Трампа было даволі працяглым і больш нагадвала яго перадвыбарчыя прамовы. Гледачам дэманстравалі відэаролікі, на сцэну выходзіў бізнесмен Ілан Маск, Трамп таксама прадстаўляў ключавых супрацоўнікаў сваёй новай адміністрацыі.

У сваёй прамове Трамп закрануў пагадненне аб перамір’і ў Газе і сітуацыю з сацыяльнай сеткай TikTok, а таксама зноў паабяцаў скончыць вайну ва Украіне, але не ўдакладніў, як менавіта.

«Гэтае пагадненне магло быць дасягнута толькі ў выніку нашай гістарычнай перамогі ў лістападзе», — сказаў ён. Трамп, у прыватнасці, падзякаваў свайму спецпасланніку на Блізкім Усходзе Стыва Віткофа за дапамогу ў дасягненні пагаднення.

«Мы дабіліся больш, не будучы прэзідэнтамі, чым яны дабіліся за чатыры гады з прэзідэнтам», — заявіў Трамп.

Абраны прэзідэнт таксама заявіў, што яму падабаецца сацыяльная сетка TikTok, якая аднавіла працу ў нядзелю пасля абяцання Трампа даць сэрвісу адтэрміноўку на тры месяцы да забароны, і сказаў, што «цікток неабходна захаваць».

«З сённяшняга дня TikTok вяртаецца ў ЗША», — сказаў Трамп.

«Шчыра кажучы, у нас няма выбару, мы павінны яго захаваць. Вельмі шмат працоўных месцаў. Мы не хочам аддаваць наш бізнэс Кітаю, мы не хочам аддаваць наш бізнес іншым людзям», — дадаў ён.

Каментары1

  • Хитразачосаны
    20.01.2025
    выбары будуць очэнь инцирэсными..... А после выбарау будзет ишчо инцирэснее...

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?12

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»1

Дзяўчына купіла беларускі камамбер, а ён на талерцы расцёкся. Вытворца адказаў10

Зяленскі назваў 20 пунктаў мірнага плана, што абмяркоўваюцца з ЗША6

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення25

У дачкі заснавальніка «Новага зроку» па справе бацькі адабралі дом, які той падарыў ёй 14 год таму7

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць