Грамадства1818

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Менш стала злачынстваў супраць жыцця і здароўя, у тым ліку, забойстваў, менш людзей пацярпела ад крадзяжоў, зніжэнне злачыннасці адзначана ва ўсіх рэгіёнах краіны, дае справаздачу Генпракуратура. 

Генпракурор Андрэй Швед

«У мінулым годзе ўзровень злачыннасці ў параўнанні з 2023 годам знізіўся на 14 працэнтаў і дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму», — цытуе генпракурора Андрэя Шведа БелТА. 

Агульная колькасць зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў у 2024 годзе склала 73,2 тыс. Паводле Генпракуратуры, зніжэнне адзначана ва ўсіх рэгіёнах. 

Так, зменшылася на 13,7 працэнта (з 2852 да 2462) колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў. Скарацілася колькасць забойстваў (з 224 да 175 або на 21,9%), згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару (з 449 да 385 або на 14,3%), крадзяжоў (з 20708 да 14654 або на 29,2%), рабаванняў (з 988 да 713 або на 27,8%).

Зменшылася на 13,5 працэнта (з 13 661 да 11 813) колькасць зарэгістраваных злачынстваў, учыненых у алкагольным стане, а таксама групай асоб — на 10,9 працэнта (з 3424 да 3050).

У той жа час, кажа Швед, ёсць тэндэнцыі, якія вымагаюць увагі. Гэта, напрыклад, дзейнасць кібермахляроў. «Ашуканцы вельмі хутка арыентуюцца, укараняюць у свае злачынныя схемы розныя варыянты маніпуляцый», — сказаў ён. 

Акрамя таго, пракуратуру непакоіць рост злачыннасці сярод непаўналетніх: хоць менш непаўналетніх і прыцягнута да адказнасці, але злачынстваў яны ўчынілі больш. 

«Нас таксама непакояць пытанні, звязаныя з бяспекай дзяцей. У мінулым годзе павялічылася колькасць дзяцей, якія загінулі ад розных знешніх прычын. З гэтым трэба сур'ёзна працаваць усім: і бацькам, і педагогам, і грамадству — ствараць нашым дзецям бяспечнае асяроддзе», — сказаў Андрэй Швед.

Каментары18

  • даведка
    04.02.2025
    Снизили преступность ценой увеличения количества покалеченных и убитых [Рэд. Выдалена].
  • Чудовищная близорукость!
    04.02.2025
    Лечить будут высококлассные специалисты из Голландии.
  • Федзя
    04.02.2025
    Алесь, это в абсолютных цыфрах. Меньше народца, больше кислородца. Съехали неверагодные, отправить бы куда памяркоўных было бы вообще хорошо.

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы23

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту19

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы23

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць