Свет

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Гэта ўжо трэці авіяцыйны інцыдэнт у ЗША за апошнія дні.

Самалёт, на борце якога знаходзіліся дзесяць чалавек, знік без вестак у чацвер падчас пералёту праз заліў Нортан-Саўнд на Алясцы, на поўдзень ад Палярнага кола. Пошукавыя аперацыі працягваліся да позняй ночы, піша «Голас Амерыкі».

Самалёт авіякампаніі Bering Air накіроўваўся з Уналакліта ў Ном.
 На борце знаходзіліся дзевяць пасажыраў і пілот. Улады спрабуюць усталяваць апошнія вядомыя каардынаты самалёта.

Гэта трэці авіяцыйны інцыдэнт у ЗША за некалькі дзён. 29 студзеня недалёка ад Вашынгтона сутыкнуліся пасажырскі самалёт і ваенны верталёт — загінулі 67 чалавек.
31 студзеня ў Філадэльфіі разбіўся медыцынскі транспартны самалёт, у выніку чаго загінулі шэсць чалавек на борце і адзін на зямлі.

6 лютага знік Cessna Caravan, які ляцеў з Уналакліта.

Паводле Bering Air, самалёт Cessna Caravan вылецеў з Уналакліта ў 14:37, і менш чым праз гадзіну з ім знікла сувязь.

Паводле Берагавой аховы ЗША, самалёт знаходзіўся за 19 км ад узбярэжжа, калі перастаў выходзіць на сувязь.

З-за кепскага надвор'я і дрэннай бачнасці магчымасці паветранага пошуку абмежаваныя.

Жыхарам рэкамендавалі не арганізоўваць самастойныя пошукавыя групы праз небяспечныя ўмовы надвор'я.

Надвор'е ў момант вылету: -8,3°C

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць