Свет

У абмен на Марка Фогеля амерыканцы перададуць Расіі Аляксандра Вінніка

У ЗША афіцыйна закрылі справу расіяніна Аляксандра Вінніка, паведаміў ягоны адвакат. З учарашняга вечара ён больш не лічыцца ў спісе зняволеных.

Аляксандр Віннік

Па словах абаронцы расіяніна, усе юрыдычныя фармальнасці выкананыя, і цяпер экстрадыцыі Вінніка ў Расію нішто не перашкаджае.

Белы дом таксама афіцыйна пацвердзіў, што зняволенага ў ЗША расіяніна Аляксандра Вінніка хутка перададуць Расіі. Пра гэта на брыфінгу расказала прэс-сакратарка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кэралайн Лівіт.

Лівіт заявіла, што ў рамках абмену ЗША канфіскавалі больш за 100 млн даляраў, атрыманых Віннікам у выніку яго злачынных дзеянняў.

Аляксандра Вінніка затрымалі ў Грэцыі 25 ліпеня 2017 года па прапанове ЗША, дзе яго абвінавачваюць у адмыванні ад 4 да 9 млрд даляраў ЗША праз інтэрнэт-біржу крыптавалют BTC-e. Ён быў экстрадаваны ў ЗША 4 жніўня 2022 года. 

Мяркуючы па ўсім, Вінніка абмянялі на амерыканца Марка Фогеля. У мінулым настаўнік, выкладчык англа-амерыканскай школы ў Маскве Марк Фогель адбываў тэрмін у Расіі па абвінавачванні ў гандлі наркотыкамі.

Яго затрымалі ў жніўні 2021 года пры спробе ўехаць у Расію з 17 грамамі медыцынскай марыхуаны, якую яму прапісалі ў ЗША для лячэння хранічных боляў. У 2022 годзе Марк Фогель быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі. ЗША прызнавалі яго незаконна затрыманым.

Пра вызваленне Марка Фогеля стала вядома 11 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА31

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам27

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

У Беларусі забаранілі адэкалон «Саша»7

Былы галаўкам УСУ Сырскі паехаў дапамагаць мацаваць абарону нарвежцам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА31

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць