Каханне і сэкс33

Пара з Гродна пабралася шлюбам праз 20 гадоў пасля разводу

Яны пабраліся шлюбам у Дзень закаханых — 14 лютага.

Рамантычнай гісторыяй, у якой было ўсё — і каханне, і доўгая разлука, і шчаслівая выпадковая сустрэча — падзяліўся чытач Newgrodno.by Аляксандр.

«Здаецца, што гэта магло б стаць сцэнаром фільма, але ўсё гэта — рэальнае жыццё. У ёй заўсёды ёсць месца для самых неверагодных і цудоўных падзей», — усміхаецца мужчына.

Аляксандр рос у Гродне. У 16 гадоў хлопец сустрэў сваю першую любоў — дзяўчыну Ірыну. Пачуцці аказаліся ўзаемнымі. Маладыя людзі вучыліся разам, потым паступілі ў адзін універсітэт, а затым згулялі вяселле. Тады ім было ўсяго па 19 гадоў.

«У жыцці здараецца рознае. Нам давялося развесціся. А потым лёс разнёс нас па розных краінах», — прыгадваюць былыя закаханыя.

Пасля разводу яны не падтрымлівалі сувязь больш за 20 гадоў. Але ўсё змяніў адзін выпадковы званок.

«Я тады быў у цяжкім маральным стане. Проста трэба было з кімсьці пагаварыць. І раптам — азарэнне — Ірына. Але ў мяне нават не было яе нумара. Давялося звярнуцца да нашых агульных знаёмых», — расказвае Аляксандр.

Ірына званку здзівілася. Але слухаўку не паклала. Адна размова, другая… А потым сустрэча.

«І вось 14 лютага 2025 года, у Дзень усіх закаханых, мы зноў ажаніліся», — усміхаецца Аляксандр.

Маладыя поўныя аптымізму. Жыць плануюць у Гродне: будуць зноў будаваць сваё сямейнае шчасце.

Каментары3

  • Адчуванні
    19.02.2025
    Дзякуй за Мову!
  • Škłom źviniać
    19.02.2025
    Adčuvańni, "Adzin razmova, druhaja"
  • Peter
    19.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома10

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома10

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць