Грамадства44

Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

КДБ лічыць дзяўчыну датычнай да «экстрэмісцкага фармавання» MediaIQ — праекта «Прэс-Клуба» па павышэнні медыяпісьменнасці.

Паліна Піткевіч. Фота: сацыяльныя сеткі

7 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе пачынаюць судзіць журналістку Паліну Піткевіч. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвесціў праект Media IQ экстрэмісцкім фарміраваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў.

Прыкладна ў той жа час акаўнты Паліны апошні раз былі анлайн.

Паліна Піткевіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Паліна Піткевіч нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.

Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот.

Паліне Піткевіч пагражае да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі.

Каментары4

  • Аналiтык
    24.02.2025
    ЯНКА, Яна магла пісаць на культурніцкія тэмы як блогер цi аматар.
  • ЯНКА
    24.02.2025
    Аналiтык, тутака ключавое слова «як», а не пра што. Таму выпускнік журфаку апрыёры ня можа рабіць мэдыйныя матэрыялы нібы звычайны вяд (блогер) самавук альбо пісака на акладзе без адпаведнай адукацыі. То бок журналіст гэта вам не стваральнік падобных эрзацаў. І такое найяскрава бачна й па Ютубе, і па гэтым сайце.

    Між тым, як пазначана ў артыкуле, дзяўчына якраз дыплямаваная журналістка. Пажадайма ж ей пасьпяхова выкараскацца з дрыгвы тых насамрэч страшных праблемаў.
  • ХВ
    24.02.2025
    ЯНКА, адказваючы табе, адмыслова падкрэслілі "ключавое" слова "як". Ці цяжка ўцяміць? Яшчэ раз для асабліва ўедлівых людзей: на культурніцкія тэмы [гэта - пра што] яна магла пісаць ЯК гісторык, культуролаг, сацыёлаг... але пісала ЯК журналіст. Зразумела?

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй8

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ5

Мінск увайшоў у топ-20 гарадоў свету, найлепшых для прагулак9

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць