Свет88

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»

Выданне The Washington Post піша пра здабыццё выведкай неназванай еўрапейскай краіны дакумента, падрыхтаванага для Крамля аналітычным цэнтрам, які цесна працуе з Пятай службай ФСБ, якая курыруе аперацыі ва Украіне, за тыдзень да перамоваў паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе 18 лютага.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Планы Трампа дасягнуць міру за 100 дзён у гэтым дакуменце называюцца нерэалістычнымі, а мірнае развязанне крызісу ва Украіне — немагчымым да 2026 года.

На думку аўтараў дакумента, без прызнання захопленых тэрыторый расійскімі вайна можа пачацца зноў, напрыклад, пры наступнай адміністрацыі ЗША.

Пры гэтым у ім настойваецца не толькі на прызнанні расейскага суверэнітэту над акупаванымі тэрыторыямі, але і на стварэнні буфернай зоны на паўночным усходзе Украіны на мяжы з Бранскай і Белгарадскай абласцямі, а таксама дэмілітарызаванай зоны ў паўднёвых украінскіх рэгіёнах побач з Крымам. Гэтая зона ўключае ў сябе Адэскую вобласць.

Магчымыя саступкі Украіны, напрыклад, адмова ад сяброўства ў НАТА і правядзенне выбараў, у якіх могуць удзельнічаць прарасійскія партыі, трактуюцца як недастатковыя.

«Сапраўды, цяперашні кіеўскі рэжым не можа быць зменены знутры краіны. Неабходны яго поўны дэмантаж», — цытуе газета дакумент.

Любыя міратворчыя сілы (нават не абавязкова еўрапейскія) у дакуменце названыя непатрэбнымі, паколькі яны будуць адчуваць на сабе «даволі моцны заходні ўплыў».

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў выданню, што яму «невядома пра такія рэкамендацыі» і што Крэмль «працуе з больш прадуманымі варыянтамі».

Разам з тым выданне піша, што некаторыя дзеянні Масквы ў канцы лютага цалкам адпавядаюць прапановам з дакумента: так, 24 лютага Пуцін прапанаваў ЗША сумесна асвойваць радовішчы рэдказямельных металаў на захопленых украінскіх тэрыторыях, а на першых сустрэчах з прадстаўнікамі новай амерыканскай адміністрацыі Расія факусавалася на аднаўленні дыпламатычнай інфраструктуры.

Каментары8

  • G9
    13.03.2025
    Крыніцы і сам дакумент выглядаюць даволі мутнымі. Але калі путлер хоча паваяваць да 2026 года, трэба яму дапамагчы санкцыямі.
  • Дык не навіна!
    13.03.2025
    Шчэ раней Трамп ўсё нам паведаміў, што напісана ў той метадычцы з пятага упраўлення.
  • Дэкаланізацыя эрэф
    13.03.2025
    Замест Зяленскага ва ўладу могуць прыйсьці толькі нацыяналісты.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць