Санэпідэмслужба знайшла парушэнні ў 77 дзіцячых забаўляльных цэнтрах Мінска
Санэпідслужба сталіцы занялася праверкай дзіцячых забаўляльных цэнтраў, размешчаных у гандлёва-забаўляльных комплексах. Большасць з іх працуе з парушэннямі, паведамілі ў афіцыйным канале Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

У лютым спецыялісты санэпідслужбы праверылі 13 з 20 цэнтраў, якія дзейнічаюць на базе буйных гандлёвых цэнтраў Мінска.
Парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў выяўлены ў 10 з іх, што складае 77% ад агульнай колькасці правераных аб'ектаў.
Гэта — недастатковая апрацоўка гульнявога абсталявання і дэзынфекцыя, нездавальняючы санітарна-гігіенічнае становішча памяшканняў, інвентара і абсталявання.
У некаторых цэнтрах арганізавана грамадскае харчаванне, але і тут знойдзены парушэнні.
Сярод асноўных праблем у сферы харчавання — парушэнне ўмоў захоўвання прадуктаў і сыравіны, а таксама адсутнасць медыцынскіх даведак у персаналу.
Санэпідслужба працягвае маніторынг дзіцячых забаўляльных цэнтраў і рэкамендуе бацькам быць уважлівымі пры выбары такіх устаноў.
Каментары