Грамадства1717

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Лукашэнка перад сустрэчай з Пуціным у Маскве пракаментаваў прапанову аб перамір'і ва Украіне ад ЗША, якое разлічана на 30 дзён.

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве, 13 сакавіка 2025 года. Скрыншот з відэа

«Не, гэта не хітрык і не будзе хітрыкам. Каб гэта не выглядала як хітрык, трэба, каб з другога боку ўсё было нармальна арганізавана», — сказаў ён.

«Гэта абсалютна дакладна: у амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Украіна, хутчэй за ўсё не пагодзіцца на перамір'е, — дадаў ён і спрагназаваў, — Курская вобласць будзе вызваленая за некалькі дзён».

Лукашэнка сказаў, што «раіць не ісці на ўлоўкі Дональда, таму што ён у гэтых адносінах ваш чалавек [звяртаўся Лукашэнка да расійскіх прапагандыстаў — НН], ён медыйны, ён можа раніцай адну заяву рабіць, вечарам — другую. І лёгка ўвесці нас і вас у зман».

Больш за ўсё Лукашэнка хвалюецца за эканоміку, сказаў ён. «Але з эканомікай мы разбяромся. У нас ёсць усё, каб нармальна жыць. Багата не будзем гэты час жыць, але нармальна будзем жыць».

Пры гэтым падчас кароткага падыходу да прэсы перад сустрэчай Лукашэнка зноў гаварыў з моцнай задышкай — як і заўсёды цяпер, калі гаворыць стоячы.

Уладзімір Пуцін на сустрэчы адзначыў, што адносіны паміж Расіяй і Беларуссю з’яўляюцца братнімі ў прамым сэнсе слова і могуць быць прыкладам для іншых краін.

Таксама ён сказаў, што чакае Лукашэнку 9 мая на святкаванні Дня Перамогі ў Маскве. А да гэтага Лукашэнка возьме ўдзел у форуме ў Валгаградзе, дзе таксама будуць прысутнічаць іншыя кіраўнікі дзяржаў.

Каментары17

  • кто бы сомневался
    13.03.2025
    Всё, саша озвучил отказ путина от прекращения огня.
    Он опоздал, Ушаков опередил.
  • Следам за караблем
    13.03.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • цыкада
    13.03.2025
    лу и пу предатели

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць