Паводле слоў прэзідэнта ЗША, у заключэнні перамір'я ў вайне ва Украіне «цяпер усё залежыць ад Расіі». А ЗША, маўляў, атрымалі «некаторыя пазітыўныя паведамленні аб спыненні агню».

«Мы ўсе працуем, каб гэта скончылася. Гэта вар'яцтва з-за нічога. Думаю, ёсць шанец дасягнуць гэтага. Палова — гэта спыненне агню, калі мы даможамся, каб Расія перастала, услед пойдзе поўнае спыненне агню. І я думаю, да вайны гэта ніколі не вернецца», — заявіў Дональд Трамп.
«У Расіі няма выхаду, акрамя спынення агню. Калі спатрэбіцца, мы накладзем санкцыі, але я спадзяюся, што нам гэта не спатрэбіцца.
У фінансавым сэнсе мы можам зрабіць вельмі непрыемныя, вельмі кепскія рэчы, разбуральныя для Расіі, але я не хачу гэтага», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Таксама ў Белым доме паведамілі, што дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц 12 сакавіка правёў тэлефонную размову з «расійскім калегам». З кім менавіта ён меў зносіны, у амерыканскай адміністрацыі не ўдакладнілі. А спецыяльны пасланнік Трампа Стывен Уіткаф падчас візіту ў Маскву мае намер «пераканаць» Расію падпісаць пагадненне аб спыненні агню ва Украіне.
Прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава пракаментавала заявы Трампа аб адпраўцы дэлегацыі ў Расію словамі, што «мы не выключаем кантакты з прадстаўнікамі ЗША цягам найбліжэйшых некалькіх дзён».
Раней прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што расійскі і амерыканскі бакі плануюць кантакты на гэтым тыдні. Паводле яго слоў, Масква ўважліва вывучае заявы па выніках сустрэчы ў Джыдзе, але пакуль не атрымлівала ад ЗША неабходную інфармацыю пра сутнасць перамоў.
Паводле даных ад крыніц агенцтва Bloomberg, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, верагодна, пагодзіцца на магчымыя ўмовы перамір'я з Украінай, аднак ён хоча загадзя пераканацца, што і ягоныя ўласныя ўмовы будуць уключаны ў пагадненне. Пакуль што расійскія афіцыйныя асобы не абмяркоўвалі са сваімі амерыканскімі калегамі канкрэтнае пагадненне, на якое ўкраінская дэлегацыя пагадзілася падчас перамоў у Саудаўскай Аравіі.
Суразмоўцы агенцтва таксама сцвярджаюць, што Пуцін, хутчэй за ўсё, паспрабуе зацягнуць тэрміны дасягнення пагаднення, каб забяспечыць Маскве максімальна выгадныя ўмовы. Адна з крыніц расказала, што Крэмль можа запатрабаваць спынення паставак зброі Украіне ў якасці ўмовы спынення агню.
11 сакавіка ў Джыдзе ў Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы прадстаўнікоў Кіева і Вашынгтона. Украінскі бок прыняў прапанову ўвесці 30-дзённы рэжым спынення агню, калі на гэта пагодзіцца Расія. Пасля сустрэчы ЗША заявілі аб аднаўленні паставак зброі і аднаўленні абмену разведвальнай інфармацыяй.
Офіс прэзідэнта Украіны заявіў, што абмеркаванне дэталяў часовага спынення агню пачнецца пасля 17 сакавіка.
«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я
Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны
«Мяч на баку Расіі» азначае, што Масква цяпер можа адчуць ціск
Трамп анансаваў уласныя перамовы з Пуціным на гэтым тыдні
Дарадца Трампа: На перамовах у Джыдзе абмяркоўваліся і доўгатэрміновыя гарантыі для Украіны
Рубіа пасля перамоў з Украінай: мяч цяпер на баку Расіі
Каментары