Свет55

У Кітаі ствараюць самую магутную камеру назірання, якая будзе распазнаваць твары людзей за 100 кіламетраў

Кітайскія навукоўцы распрацавалі магутную аэракасмічную лазерную сістэму, здольную дэталёва разглядаць аб'екты памерам у міліметры на адлегласці больш за 100 кіламетраў, што можа стаць новым словам у сучаснай выведцы.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Vecteezy

Распрацоўка належыць Навукова-даследчаму інстытуту аэракасмічнай інфармацыі Кітайскай акадэміі навук. Тэсты новай сістэмы ўжо адбыліся на высакагорным возеры Цінхай, што на паўночным захадзе Кітая, піша выданне South China Morning Post.

Умовы для тэстаў былі ідэальнымі: высокая бачнасць, адсутнасць воблакаў і стабільны вецер. Аптычная сістэма змагла хутка і дакладна зафіксаваць дробныя дэталі памерам усяго 1,7 міліметра на адлегласці 101,8 км. 

Гэтая тэхналогія, як сцвярджаюць кітайскія навукоўцы, па сваіх магчымасцях у 100 разоў пераўзыходзіць усе сучасныя шпіёнскія камеры і тэлескопы.

Сама камера выкарыстоўвае спецыяльны лазер, які падсвятляе аб’екты і стварае іх дэталёвы малюнак, падобна да таго, як сонечнае святло дапамагае нам бачыць розныя прадметы. Галоўны сакрэт сістэмы — асаблівая матрыца з маленькіх лінзаў (4×4), якія разам працуюць як адна велізарная лінза. Гэта дазваляе бачыць вельмі дробныя дэталі на вялікай адлегласці.

Высокая дакладнасць сістэмы таксама стала магчымай дзякуючы пастаяннай мадуляцыі (змены частаты) лазернага промня на частотах больш за 10 ГГц, а таксама прасунутым алгарытмам, што зніжаюць узровень аптычнага шуму ў 10 000 разоў. Нават пры слабым сігнале сістэма стварае выразныя выявы, адзначае South China Morning Post.

Такую тэхналогію можна выкарыстоўваць у ваеннай сферы, напрыклад, для падрабязнага і бяспечнага вывучэння спадарожнікаў іншых дзяржаў — аж да чытання серыйных нумароў. Апроч гэтага, сістэма можа быць выкарыстана для дакладнага распазнання твараў людзей з арбіты Зямлі ці больш дбайнага адсочвання сілаў праціўніка падчас вайны.

Аднак у рэальных умовах дасягненне заяўленай якасці малюнкаў можа быць ускладнена атмасфернымі перашкодамі і складанасцю канструкцыі, прызнаюць кітайскія даследчыкі.

Каментары5

  • Ну ўсё
    25.02.2025
    У Беларусі на кожным доме будзе вісець.
  • Kub
    25.02.2025
    Дык вось дзе з'явіцца Вока Саўрона!
  • Кек
    25.02.2025
    Наверняка украли. Кроме копирования и кражи они ни на что не способны

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць