Грамадства

Кіраўніка віцебскай турыстычнай фірмы судзяць за аватаркі ў фэйсбуку «Я TUT» і «Мы 97%»

«Віцебская вясна» даведалася, у чым вінавацяць Андрэя Красько, дырэктара «Віцебск-МегаТур», якога пачалі судзіць сёння ў судзе Першамайскага раёна Віцебска.

Андрэй Красько — дырэктар ПГУП «Віцебск-МегаТур», якое з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком у Віцебску буйной сеткі турагенцтваў «Гарачыя туры».

49-гадовага віцябляніна вінавацяць у «несанкцыянаваным пікетаванні» па ч.1 арт. 24.23 КаАП. На яго старонцы ў фэйсбуку знойдзены фотаздымкі з «рамкамі» — са сцягам Украіны, з надпісам «Я TUT» і «Мы 97%».

На судовым пасяджэнні будзе разглядацца і яшчэ адзін пратакол — за «распаўсюд экстрэмізму» ў інтэрнэце па ч.2 арт.19.11 КаАП.

Судзіць дырэктара турфірмы будзе Кацярына Цыбульская — самая маладая суддзя суда Першамайскага раёна. Яна прыйшла сюды на працу ў снежні 2024 года, і з той пары яе прызначаюць разбіраць палітычна матываваныя справы.

Апрача Андрэя Красько, 4 сакавіка за «распаўсюд экстрэмізму» яна судзіць яшчэ дваіх віцяблян — прадпрымальніка Андрэя Капусціна і супрацоўніцу Віцебскага абласнога цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі Алену Карабань.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць