Майстра манікюра судзяць за палітыку. Ёй пагражае да трох гадоў калоніі
У раскладзе судоў з'явілася імя Карыны Фасевіч. У жанчыны ёсць непаўналетняе дзіця.

Карына Фасевіч. Фота з яе старонкі Укантакце
Карыне Фасевіч 29 гадоў. Яна мінчанка, працуе майстрам па манікюры. У Карыны ёсць непаўналетні сын.
Дзяўчыну пачынаюць судзіць 17 сакавіка ў Фрунзенскім раённым судзе Мінска. Яе абвінавачваюць па народным артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса ва ўдзеле ў пратэстах.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары