Свет

Еўрасаюз аб'явіў пра свой адказ на амерыканскія мыты

12 сакавіка ўступілі ў сілу 25% тарыфы на сталь і алюміній, што ўвозяцца ў ЗША. У першую чаргу меры закрануць Канаду і Еўрасаюз. У Еўропе лічаць, што страцяць на гэтым 26 мільярдаў еўра — і менавіта на гэтую суму Брусэль абкладзе падаткамі амерыканскія тавары, піша Euronews.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP

«Мыты — гэта падаткі. Яны шкодныя для бізнэсу і яшчэ больш для спажыўцоў. Яны парушаюць ланцужкі паставак, уносяць нявызначанасць у эканоміку. Працоўныя месцы пад пагрозай, цэны растуць. Гэта нікому не трэба — ні ў Еўрапейскім cаюзе, ні ў Злучаных Штатах», — заявіла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Па яе словах, ЕС гатовы да прапарцыйнага адказу, хоць у той жа час Брусэль заўсёды хоча развязваць такія праблемы шляхам перамоваў:

«Мы цвёрда перакананыя, што ў свеце, поўным эканамічных і палітычных нявызначанасцяў, не ў нашых супольных інтарэсах абцяжарваць свае эканомікі такімі мытамі. Мы гатовыя да канструктыўнага дыялогу».

Контрмеры ЕС будуць уводзіцца ў два этапы, пачынаючы з 1 красавіка, і цалкам набудуць моц да 13 красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць