Грамадства11

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі

На праблему ўказаў адзін са студэнтаў, які западозрыў нядобрае. Незвычайны прэцэдэнт адбыўся ў Беларусі, калі малады чалавек прыйшоў падаваць дакументы ў ВНУ.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Tochka.by

Пры паступленні ў студэнта запатрабавалі ўказаць звесткі аб яго месцы і даце нараджэння, нацыянальнасці, а таксама дату нараджэння і месца працы бацькоў.

Герой гэтай гісторыі з падазрэннем паставіўся да такой практыкі, таму звярнуўся ў Цэнтр персанальных звестак, заўважыла Tochka.by.

Як аказалася, зрабіў ён гэта не дарма, бо ўжо ў пачатку разбору высветлілася, што такая практыка супярэчыць беларускаму заканадаўству.

Справа ў тым, што ў законе аб адукацыі практыка даваць такой інфармацыі не прадугледжана. Акрамя таго, спецыялісты вызначылі, што апрацоўка вышэйназваных даных не адпавядае закону аб персанальных даных.

ВНУ было накіравана апавяшчэнне, каб інфармацыя была выдаленая, і папярэджанне аб тым, што неабходна пазбягаць такой практыкі ў будучыні.

Якую інфармацыю нельга збіраць школам

Раней Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак прапрацаваў з Міністэрствам адукацыі пытанне аб зборы інфармацыі аб планах вучняў на канікулы.

У цэнтры падкрэслілі, што ўстановы адукацыі не могуць збіраць даныя аб тым, дзе школьнікі маюць намер праводзіць вольны ад вучобы час.

Як правіла, у такіх анкетах просяць пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, ступень сваяцтва і кантакты чалавека, з якім будзе заставацца дзіця. Даведвацца пра гэтую інфармацыю таксама забаронена.

Каментары1

  • цыкада
    12.03.2025
    Во многих школах до сих пор собирают данные о местах работ родителей

Цяпер чытаюць

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?16

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ж браты». Даведаліся, навошта для школ Магілёўскага раёна закупілі расійскія сцягі20

Беларусу выставілі абвінавачанне ў падпале гіпермаркета ў Варшаве па заданні расійскіх спецслужбаў2

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу13

Як цяпер выглядае мост у цэнтры Мінска, які ўжо двойчы ствараў праблемы кіроўцам?2

Саакашвілі асудзілі яшчэ на дзевяць гадоў турмы2

Віцэ-прэзідэнт ЗША адказаў на з'едлівую крытыку свайго стрыечнага брата, які ваяваў за Украіну3

«Мяч на баку Расіі» азначае, што Масква цяпер можа адчуць ціск2

Школьнікі з Чыжоўкі вырашылі крэатыўна павіншаваць настаўніцу беларускай мовы11

У Пакістане вызвалілі 150 з 450 закладнікаў захопленага цягніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?16

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць