Свет77

NED аднаўляе фінансаванне праектаў ва ўсім свеце

Як стала вядома «Нашай Ніве», адпаведныя паведамленні прыйшлі сёння і беларускім грантаатрымальнікам Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі.

Дональд Трамп (справа) і міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт, 7 сакавіка 2025 года. Фота: Pool via AP

Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі быў створаны ў часы прэзідэнцтва Рональда Рэйгана. Ён фінансава падтрымліваў прадэмакратычныя ініцыятывы і незалежныя СМІ ва ўсім свеце, у тым ліку і беларускія.

У студзені фонд замарозіў дзейнасць — па рашэнні адміністрацыі Дональда Трампа. Гэта здарылася ўпершыню ў яго гісторыі. Раней ён карыстаўся падтрымкай абедзвюх амерыканскіх буйных партый.

Цяпер дзейнасць фонду адноўленая. Гэта здарылася пасля звароту яго ў суд.

10 сакавіка на сайце фонду з'явілася паведамленне: «Сёння Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) зноў атрымаў доступ да сродкаў, выдзеленых Кангрэсам, якія былі недаступныя з канца студзеня. NED вітае рашэнне Дзярждэпартамента аб зняцці абмежаванняў і пачатку аднаўлення фінансавання, якое было зацверджана Кангрэсам, а таксама замежнай дапамогі. Гэта значны крок у забеспячэнні магчымасці NED працягваць сваю місію па развіцці свабоды па ўсім свеце.

«Мы высока ацэньваем гэты крок Дзярждэпартамента пад кіраўніцтвам дзяржсакратара Рубіа», — заявіў Пітэр Раскам (адстаўны кангрэсмен), старшыня праўлення NED. «Гэта важныя крокі для поўнага аднаўлення нашай здольнасці падтрымліваць змагароў за дэмакратыю ў рэпрэсіўных рэжымах, такіх, як Куба, Венесуэла, Іран, Кітай, Расія ды іншыя краіны».

Разблакаванне сродкаў адбылося пасля таго, як 5 сакавіка NED падаў у суд у сувязі з незаконным блакаваннем доступу да сродкаў, выдзеленых Кангрэсам, уключаючы 167 мільёнаў долараў ужо прызначаных сродкаў і дадатковыя 72 мільёны долараў, якія былі вылучаны Кангрэсам, гаворыцца ў паведамленні Фонду.

«Мы глыбока ўдзячныя Дзярждэпартаменту за прынятыя меры», — сказаў Дэйман Уілсан, прэзідэнт і генеральны дырэктар NED. «Мы застаёмся прыхільнымі да дасягнення ўстойлівага рашэння, якое забяспечыць NED магчымасць падтрымліваць Злучаныя Штаты ў іх місіі па прасоўванні дэмакратыі і свабоды ва ўсім свеце. Больш свабодны і квітнеючы свет умацоўвае бяспеку Амерыкі, спрыяе эканамічнаму росту і ўзмацняе глабальнае лідарства ЗША».

Аднаўленне фінансавання пакуль частковае, але NED адзначае, што «спадзяецца атрымаць доступ да поўнай сумы выдзеленых Кангрэсам сродкаў і забяспечыць, каб у будучыні фінансаванне не было перапынена аналагічным чынам».

Падтрымкай NED карысталіся ў тым ліку Міжнародны рэспубліканскі інстытут, Нацыянальны дэмакратычны інстытут, Цэнтр міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва і Цэнтр салідарнасці, а таксама тысячы арганізацый у розных краінах, якія змагаюцца за дэмакратыю і правы чалавека па ўсім свеце.

Як стала вядома «Нашай Ніве», адпаведныя паведамленні прыйшлі сёння і беларускім грантаатрымальнікам Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі.

Каментары7

  • White
    11.03.2025
    Каб фактычна грошы ішлі на падтрымку дэмакратыі і свабоды, а не як раней некаторыя гранты на "гендарныя" тэмы, прасоўванне транспрапаганды і пры аказіі расійскай павесткі ў беларускіх СМІ.
  • бабруйчанін
    11.03.2025
    Цудоўна..Крытыканам Вашыя падаткі грошы куды шлі да 2020 Вам цікава было??
    Каб трапіць да " неда" і атрымаць 1$ нешта мне падказвае ....ні просты шлях. Ні мае ні вашы $ выдатковаюць Калі грантадавец лічыць вартым яго $ яму вырашаць..
  • Жора
    12.03.2025
    бабруйчанін, то бок калі прэзідэнцкі фонд лукашэнкі непразрысты, то й апазіцыі можна тое самае? А нашто тады мяняць лукашэнку?

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму3

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў3

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне11

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць