Грамадства44

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?

У Мінску збіраюцца пабудаваць аўтамабільны тунэль, звярнуў увагу канал «Мінск і мінчук». Ён піша, што з панядзелка пачалося грамадскае абмеркаванне праекта рэканструкцыі раёна вуліцы Арлоўскай, дзе з'явіліся некаторыя важныя змены.

Крыніца: pureminsk / Telegram

«Кідаецца ў вочы кругавое скрыжаванне ў месцы пераходу Старавіленскага тракта праз другое кальцо. Таксама варта звярнуць увагу, што відавочна прамаляваны аўтамабільны тунэль пад ім (раней ён фігураваў на візуалізацыях так, што можна было дыскутаваць аб рэальных планах). Стрэлкай паказаныя пункты ўваходу-выхаду тунэлю», — піша канал. 

Мяркуючы па апублікаваным плане, аўтадарога нырне ў тунэль перад Даўгінаўскім трактам (калі ехаць з боку плошчы Бангалор), а выйдзе на паверхню за вуліцай Нававіленскай.

Тунэль пад Арлоўскай не сёння быў прыдуманы, піша Blizko.by. 

— Гэта збудаванне даўно прадугледжвалася і генпланам горада, і дэталёвым планам. Пры развіцці раёна Паўночны Бераг нагрузка на скрыжаванні з вуліцай Нававіленскай і Старавіленскім трактам узрасце ў разы. Арганізацыя перасячэння дарог на адным узроўні можа прывесці да ўзнікнення затораў. Загрузка тут можа быць нават большай, чым цяпер на плошчы Бангалор, — тлумачыў выданню прадстаўнік «Мінскінжпраекта» Дзяніс Гуд.

Каментары4

  • фядос
    12.03.2025
    ты забыл про поезд в Логойск и в аэропорт. Где они???? Хорошие дороги в областные центры (Витебскую строят (ремонтируют) с 2009 года.... А самая крутая Могилевская уже разбита как решето (ездил вот в январе).....
  • Мусарок
    12.03.2025
    Грошай хопіць толькі на домікі мусарам :)
  • 1
    12.03.2025
    Гы-гы, дешевле туннель построить, чем все постойки на орловской сносить и людям квартиры давать. Саня с каждого квадрата жилья себе 50 долл в карман кладет, тварь.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць