Кіно1515

Што за расійскі серыял «Аўтсорс», пра які ўсе гавораць? У ім паказваюць, як «часам не да законаў»

Новы расійскі серыял «Аўтсорс» — пра турму і смяротнае пакаранне. Расказваем, чым гэтая гісторыя можа зачапіць беларусаў.

Косця Волкаў (Іван Янкоўскі) у серыяле «Аўтсорс». Фота: кадр з тызера

«Аўтсорс» — экранізацыя аповесці Дзяніса Драгунскага «Дачка ваеннага пенсіянера». Савецкі пісьменнік і прататып героя «Дзяніскіных расказаў» прыдумаў сюжэт, у якім турэмшчыкі саступаюць ролю ката ў смяротным пакаранні сваякам тых, хто пацярпеў ад учынкаў злачынцы. Такая сацыяльная справядлівасць існуе не бясплатна, а за сотні даляраў, што трапляюць у кішэні галодных расійскіх турэмшчыкаў.

Гэтую ідэю ў «Аўтсорсе» прасоўвае Косця Волкаў, малады наглядчык. Яго грае акцёр Іван Янкоўскі (адна з нядаўніх яго роляў — Вова Адыдас у серыяле «Слова пацана»). На двары 1996-ты — праз некалькі гадоў у Расіі ўвядуць мараторый на смяротнае пакаранне, але пакуль яшчэ ў расійскіх турмах адбываюцца расстрэлы.

У адну з такіх турмаў пераводзяць працаваць і Косцю. Спачатку хлопец робіць уражанне нават мякчэйшага за яго калег: напрыклад, калі серыйны забойца пакутуе ад колікаў, ён патрабуе, каб лекар дапамог яму. Але пазней аказваецца, што Косця вытрымана і ледзь не абыякава выконвае прысуды, у тым ліку і тыя, якія ён вынес без аніякага ўдзелу суда.

Хлопец па-свойму ўспрымае справядлівасць, чым нагадвае больш класічнага героя 90-х, Данілу Багрова з «Брата». Як і Даніла, Косця пераняў ад сваёй пакалечанай радзімы не сацыяльныя бонусы ці грамадскую адказнасць, не надта магчымыя ў 90-я, а ўменне забіваць. Як і Багроў, Косця — добры сябар, здольны дапамагчы ў цяжкай сітуацыі, здольны спачуваць і вучыць гэтаму іншых, але калі свет падзяляецца на сваіх і іншых, ён абірае сябе і тых, хто блізка, а з астатнімі гатовы распраўляцца.

Таму і не дзіва, што ідэя падзарабіць за кошт тых, каму і так не жыць, аказалася Косці блізкай. Зрэшты, у хлопца дома жонка і дачка, ды кожнаму з турэмшчыкаў патрэбныя грошы — на двары галодныя 90-я. Вось яны і пагаджаюцца, каб ім заплацілі за магчымасць пусціць тую самую кулю ў патыліцу забойцы.

Усё гэта назвалі бізнэс-тэрмінам «аўтсорс», то-бок працай, якую арганізацыя не выконвае сама, а перадае іншым асобам. З аднаго боку, гэта рэверанс у бок паўсюднага капіталізму, калі таварна-грашовыя адносіны пачалі рэгуляваць нават пытанні старой добрай помсты і гонару. 

А з іншага боку, гэта пра тое, каб за модным і прыгожым эўфемізмам схаваць страшную сутнасць і самой справы, і ўсяго свайго жыцця, бо крывавыя грошы за «аўтсорс» аказаліся такімі дарэчнымі ўсім, хто іх атрымаў. Людзі не робяцца звярамі проста так, іх да такога даводзіць страшнае жыццё, а жыццё ў расійскай глыбінцы 90-х іншым і не назавеш.

Фота: кадр з тызера

Серыял дае магчымасць паразважаць пра смяротнае пакаранне. Камусьці можа быць проста рабіць высновы, калі гаворка пра серыйнага забойцу — маўляў, сваякі ахвяраў яго б і самі разарвалі на кавалкі, толькі дайце ім такую магчымасць. А што казаць пра лекара, які па-свойму шкадаваў невылечна хворых пацыентаў і дапамагаў ім сыходзіць у лепшы свет? Ці пра расійскі суд — калі невядомым людзям у мантыях чамусьці можна асуджаць на смерць, то ці не больш даверу будзе тады, калі ты сам выносіш такі «прысуд» і ведаеш, чаму гэта робіш?

У «Аўтсорсе» старанна ўзноўлена эстэтыка 90-х — ад постсавецкіх кватэр і абадраных сцен у грамадскіх будынках да крыклівага макіяжу і калготак у сетачку. Але ярчэй за візуальнае аказваюцца норавы таго часу, калі згвалтаванне робіцца праблемай самой жанчыны, а станоўчы аналіз на ВІЧ можа перакрэсліць усё жыццё. 

Жонка Косці Ніна (актрыса Дар'я Катралёва) таксама цярпіць ад яго парадкаў. Фота: кадр з тызера

Гэты серыял пра час пераменаў выйшаў тады, калі і Расія, і Беларусь зноў стаяць на ростанях. Як і ў 90-я, мы бачым, што «часам не да законаў», вось толькі цяпер такая рыторыка ідзе ад самой дзяржавы.

«Аўтсорс» дапамагае адрэфлексаваць тое крызіснае мінулае, тым больш што крызісныя часы аднолькава змяняюць людзей — прымушаюць іх выжываць, і нярэдка любым коштам, нават калі не ідзе гаворкі пра жахі расійскіх 90-х.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Терри
    12.03.2025
    Мерзкое кино, как и оба Брата. Такие фильмы только поддерживают российский бандитизм и нацизм.
  • Імя
    12.03.2025
    Кацапшчыны і так зашмат у нашым жыцці каб яшчэ глядзець гэтае лайно!
  • Чорны Беларус
    12.03.2025
    Тое, што "Наша Ніва" прапануе беларусам глядзець расейскі сэрыял - гэта, канешне, добра... Ці не? Ці ня добра? Ці Ніва ўжо не зусім наша?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў32

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў32

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць