У міліцыю патэлефанавала гамяльчанка, якая паведаміла, што яе 34-гадовы сын прыйшоў дадому нецвярозым і паводзіць сябе неадэкватна, расказала абласная міліцыя.
На месца выехалі ўчастковы з міліцыянтам-кіроўцам. Участковы ведаў, што мужчына стаіць на ўліку ў псіхіятра.
Калі яны зайшлі ў кватэру, то ўбачылі, што згаданы мужчына ўжо пералез вонкі і літаральна вісеў на руках.
Яго выцягнулі назад і выклікалі псіхіятрычную брыгаду.
Каментары