Грамадства2424

Чарговы антырэкорд. З'явілася свежая статыстыка пра нараджальнасць беларусаў

У Беларусі ўсё яшчэ не публікуюць дадзеныя аб колькасці нараджэнняў і смерцяў, гэта перасталі рабіць яшчэ ў 2020 годзе. «Люстэрка» пры дапамозе BELPOL атрымала свежыя непублічныя дадзеныя Міністэрства аховы здароўя, якія паказваюць сітуацыю з нараджальнасцю ў краіне.

Фота: vecteezy.com

З непублічнага дакумента Міністэрства аховы здароўя вынікае, што нараджальнасць у Беларусі працягнула падзенне, распачатае яшчэ некалькі гадоў таму.

У 2023 годзе ў краіне нарадзілася 64 605 дзяцей, а ў 2024-м — толькі 58 993 (гэта значыць на 8,7% менш).

З улікам гэтых звестак дынаміка колькасці народжаных дзяцей у Беларусі выглядае так.

Колькасць нараджэнняў (2012-2024)

А ў больш шырокай перспектыве — так.

Новыя лічбы — чарговы антырэкорд. Колькасць дзяцей, якія нарадзіліся ў Беларусі, зноў стала самай нізкай за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950 года.

Колькасць нараджэнняў (1950-2024)

— Зніжэнне нараджальнасці можа ўказваць на доўгатэрміновыя дэмаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя тэндэнцыі, уключаючы змяненне структуры насельніцтва, узровень дабрабыту і сацыяльныя прыярытэты, — гаворыцца ў дакуменце Міністэрства аховы здароўя.

Што адбылося з афіцыйнай статыстыкай?

Інфармацыю па нараджальнасці і смяротнасці Белстат апошні раз абнаўляў у маі 2020 года. З таго часу арганізацыя перастала публікаваць гэтыя дадзеныя (і не толькі іх).

Апошні «Дэмаграфічны штогоднік» ведамства выпусціла па выніках 2019 года. Пасля гэтага Белстат спраўна абнаўляе інфармацыю аб насельніцтве Беларусі ў цэлым, выпускаў штогадовыя зборнікі з мноствам паказчыкаў. Але колькасць народжаных і памерлых там не ўказвалі, як і паказчыкі міграцыі.

Са статыстыкі ААН у сярэдзіне 2020-га стала вядома, што смяротнасць па выніках першага паўгоддзя пабіла пяцігадовы рэкорд — 66,9 тысячы памерлых, у той час як на працягу чатырох гадоў да гэтага паказчык не перавышаў 62,5 тысячы смерцяў. З тых жа дадзеных вынікала, што ў чэрвені 2020-га колькасць смерцяў на 3753 выпадкі перавысіла паказчык за той жа месяц 2019 года.

Пасля таго як беларускія медыі звярнулі ўвагу на гэтую статыстыку, у базе даных ААН паказчыкі па нашай краіне таксама перасталі абнаўляцца.

Са здабытых звестак вынікае, што нараджальнасць у Беларусі ў пераліку на 1000 жыхароў цяпер знаходзіцца прыкладна на такім жа ўзроўні, як нараджальнасць ва Украіне ваеннага часу. Ва Украіне ў 2024 годзе нарадзілася 177 тысяч дзяцей, што складае 6 на 1000 жыхароў. У Беларусі — 59 тысяч дзяцей, што складае прыкладна 6,6 на 1000 жыхароў.

Каментары24

  • даведка
    18.03.2025
    Откуда же тогда впервые на выборах взялся прирост в сотни тысяч избирателей?
  • Filipp
    18.03.2025
    Усё як у звычайнай эўрапейскай краіне.
  • Васiль
    18.03.2025
    Сумна

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу5

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»12

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу5

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць