Проста каля ўваходу на Камароўскі рынак кожны ахвотны можа бясплатна прайсці абследаванне і зрабіць флюараграфію, паведамляюць Мінск-навіны.

Скрыншот відэа Мінск-навіны
Акцыя праходзіць напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з сухотамі, які штогод адзначаецца 24 сакавіка.
Кожны жадаючы зможа атрымаць падрабязную інфармацыю пра гэтае захворванне і праверыць стан лёгкіх.
Час працы — да 16:00.
Каментары