Эканоміка44

У Мінску адкрываецца вялікая крама мэблі з таварамі IKEA

У ГЗЦ Prizma на станцыі метро «Партызанская» адкрыецца вялікая крама сеткі Swed House. У ёй будуць прадаваць мэблю і тавары IKEA. Пра гэта выданню Myfin.by расказаў дэвелапер — кампанія «Сігмаполюс».

Крама размясцілася на трэцім узроўні ГРЦ Prizma. Яе плошча — каля 400 «квадратаў», і яна будзе адной з самых вялікіх у краіне.

У краме прапануюць тавары IKEA. Іх дапаўняюць вырабы ўласнай вытворчасці Swed House. Будзе прадстаўлена і прадукцыя фабрык, якія раней працавалі са шведскім брэндам.

Усе тавары, як запэўніваецца, будуць вытрыманыя ў стылі мінімалізму і адпавядаць высокай якасці вядомай маркі. На паліцах можна будзе знайсці мэблю, посуд, тэкстыль, цацкі і розныя аксесуары.

Як расказалі ў кампаніі, на ўсе пазіцыі абяцаюць даступныя цэны. У ГЗЦ разлічваюць, што з новай крамай запаўняльнасць перавысіць 84%, што з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у гісторыі гандлёвай нерухомасці ў Менску.

У найбліжэйшых планах ГЗЦ таксама адкрыццё крам абутку Marko, мужчынскіх касцюмаў Gent, жаночага адзення Alisa, а таксама «Зялёнай аптэкі».

Каментары4

  • Дурата гэта ўсе
    22.03.2025
    а як жа санкцыі?, былі перакупы з накруткамі ў разы вышэй. Нават пры гэтым прадавалі самае таннае. Сам сэнс ікеі губляўся - навошта пакупаць тавары экстрым-эканом сагменту па цане прэміўм-ўзроўня.
  • даведка
    23.03.2025
    Будет ли там представлена продукция ДИН под условным названием «Вечер в хату»?
  • чаму ж не
    23.03.2025
    ікеа купляла ў калоній вырабы і занатоўкі, зробленыя вязнямі, ў тым ліку і палітычнымі. Таму ад такіх "піратаў" ім толькі накруткі большыя.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай41

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

Беларусы ў Варшаве да народзінаў легендарнага фатографа Johnny Cosmic адкрылі выставу без яго ведама, каб падзякаваць за працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць