Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове
Дзяржаўную закупку па набыццю кніг мастацкай літаратуры для Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча ладзіць «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Рагачоўскага раёна». За 7 тысяч рублёў плануецца закупіць 3 475 кніг, з якіх няма ніводнай на беларускай мове, высветліў «Флагшток».

Фота: Рагачоўская раённая бібліятэка
Фонд бібліятэкі, названай у гонар класіка беларускай літаратуры, хочуць укамплектаваць сотнямі кніг (кожнай — па некалькі экзэмпляраў). Усе яны — для дзяцей. У асноўным гэта расійскія казкі — такія як «Колобок», «Царевна-Лягушка» — і зборнікі апавяданняў.
Сродкі на закупку выдаткаваныя з раённага бюджэту. Пастаўка тавару ў межах тэндару павінна адбыцца да канца сакавіка.

Фрагмент дзяржаўнай закупкі
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары