Культура55

У Заслаўі знеслі да Дажынак карчму і краму, якія раней лічыліся помнікамі архітэктуры

Гістарычныя будынкі пазбавілі статусу, калі рыхтаваліся да Дня беларускага пісьменства.

Рэшткі знесенай у пачатку лютага крамы ў Заслаўі. Фота: інстаграм zaslavl_info

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Спадчына», за апошнія месяцы ў гістарычным цэнтры горада былі знішчаны два драўляныя будынкі пачатку XX стагоддзя на рагу Савецкай і Паштовай вуліц.

Першы будынак — колішняя крама 1912-1914 гг. пабудовы па вуліцы Савецкай, 34 — быў знесены ў пачатку лютага, другі — колішняя карчма 1911-1914 гг. па Савецкай, 36 — у аўторак, 18 сакавіка.

Рэшткі знесенай у пачатку лютага крамы ў Заслаўі. На заднім фоне карчма. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Рэшткі знесенай карчмы ў Заслаўі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Зачыстка гістарычнай забудовы адбываецца ў межах добраўпарадкавання горада да абласных «Дажынак», якія Заслаўе прыме сёлета.

Свята працаўнікоў сяла ўжо не адно дзесяцігоддзе канчаецца для райцэнтраў адчувальнымі стратамі гістарычнай забудовы, якая выглядае для чыноўнікаў недастаткова прывабна. 

Колішняя крама па вуліцы Савецкай, 34 у Заслаўі. На здымку 2014 года на рагу будынка яшчэ відаць ахоўную шыльду. Фота: Глобус Беларусі
Колішняя карчма па вуліцы Савецкай, 36 у Заслаўі. На здымку 2014 года на рагу будынка яшчэ відаць ахоўную шыльду. Фота: Глобус Беларусі

Між тым гэтыя два будынкі па Савецкай вуліцы яшчэ дзесяць гадоў таму афіцыйна лічыліся гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Абодва дамы былі ўключаны былі ўзяты пад ахову яшчэ ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе.

Пазбавілі іх ахоўнага статусу ў 2014 годзе, калі горад рыхтавалі да іншага свята, Дня беларускага пісьменства. 

Карчма і крама па Савецкай вуліцы ў Заслаўі перад зносам. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Згодна з Кодэксам аб культуры, пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі яны атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу выглядае незаконным. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Answer
    22.03.2025
    Это потому, что история началась в 1917 году, а до этого ничего не было!
  • ХВ
    22.03.2025
    Ломают всё, не глядя ни на что. Вандалы у власти и в прислуге.
  • Загорны
    22.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць