Грамадства22

Як беларусы пад Мінскам на выходных гукалі вясну ФОТАРЭПАРТАЖ

Нашы прашчуры сур'ёзна ставіліся да змен пор году і адмысловым чынам не толькі развітваліся з зімой, але і сустракалі вясну. Адзін з такіх абрадаў атрымаў прыгожую назву — Гуканне вясны. У суботу яго правялі ў філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы, піша Onliner.by.

Абрад «Гуканне вясны» пераважна праводзілі ва ўсходняй частцы Беларусі. У яго не было канкрэтнай даты, але абрад імкнуліся правесці ў сакавіку, прыблізна да 25 сакавіка — да Дабравешчання.

Дзяўчаты выбіралі дзень з добрым надвор'ем, збіраліся разам, залазілі на стрэхі хат, ішлі на высокія пагоркі і спявалі песні-вяснянкі.

Гэтыя песні суправаджаліся працяглым «гу-у-у», ад якога абрад, імаверна, і атрымаў сваю назву — Гуканне вясны.

Для чаго гэта ўсё рабілася? Беларусы лічылі, што, каб надышла сакавітая, жыццярадасная вясна і сышла цёмная зіма, вясну варта адпаведным чынам паклікаць.

Спевамі ўсё не заканчвалася. Моладзь вадзіла карагоды (лічылася, гэта дапамагала растапіць зямлю), весялілася. На Дабравешчанне пякліся булачкі ў форме буславай лапкі ці другой птушкі, пасля іх падкідвалі на спецыяльнай посцілцы.

Традыцыю гукаць вясну перанялі фальклорныя, этнаграфічныя гурты і ладзяць падобныя святы ў розных кутках краіны. Адным з такіх цэнтраў стала менавіта Вязынка.

Каментары2

  • Не быў але асуджаю
    24.03.2025
    Толькі вы забылі ад сябе сказаць (можа, зусім ужо карэспандэнтаў "на зямлі" не маеце), што адтуль на гэты раз папёрлі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, якія славяцца дасканальным веданнем і аднаўленнем традыцый і з года ў год там усё праводзілі вясной і восеню. Зараз там усё аддалі ў рукі усякіх напамаджаных "Харошак", верхаводзяць "культмасарганізатаркі" узроўня Няфёдавай. Пацікаўцеся, журналісты, у СЭТ, чаму рэпрэсіі закранулі ўрэшце рэшт і іх.
  • Причем тут вясна, разукрашенные свистки и пластмассовые веники на голове?
    24.03.2025
    Я не понял, где мужики?

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць