Папярэдне вядома пра аднаго загінулага і шасцярых пацярпелых, сярод якіх 27-гадовая цяжарная жанчына, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак. Двое параненых у цяжкім стане.

Паводле звестак чыноўніка, значныя разбурэнні з наступным узгараннем атрымаў гатэль Bartolomeo і карабель-рэстаран, размешчаны на яго тэрыторыі.

Таксама гараць прыватны сектар і шматпавярховы дом.

Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары