Свет

Беларусу, раней асуджанаму ў Польшчы за шпіянаж, пастрожылі пакаранне

Суд у Познані разглядзеў справу двух грамадзян Беларусі, якіх абвінавачваюць у шпіянажы на карысць беларускай вайсковай разведкі. Паводле матэрыялаў следства, яны знаходзіліся ў Польшчы пад выглядам звычайных кіроўцаў, але на самай справе збіралі інфармацыю пра польскую армію і важныя аб’екты інфраструктуры, піша tvn24.pl.

Абвінавачаныя ў судзе. Фота: PAP

У першай інстанцыі адзін з абвінавачаных, Андрэй Рачкевіч, быў асуджаны на тры гады зняволення, а другі, Дзмітрый Н., быў апраўданы. Аднак у пятніцу Апеляцыйны суд у Познані прыняў канчатковае рашэнне: тэрмін пакарання Андрэю Рачкевічу павялічылі да чатырох гадоў, а апраўдальны прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Н. быў адменены, і яго справа будзе разгледжана паўторна.

Суд палічыў даказаным, што Андрэй Рачкевіч быў штатным супрацоўнікам беларускай разведкі і дзейнічаў насуперак інтарэсаў Польшчы. Асаблівую ўвагу звярнулі на яго мінулае ў беларускім ГРУ, сувязі з вайсковымі структурамі і тое, што ён сачыў за перамяшчэннем вайсковай авіяцыі, якая перапраўляла дапамогу ва Украіну. Акрамя таго, пасля яго арышту адбываліся тэлефонныя званкі з розных краін, што сведчыць пра арганізацыю і прафесійнасць дзеянняў.

Што да Дзмітрыя Н., то суд адзначыў, што першая інстанцыя не дала належнай ацэнкі доказам і што абодва абвінавачаныя дзейнічалі разам, рыхтуючы маршруты і назіраючы за стратэгічнымі аб’ектамі. Суд палічыў, што яны выконвалі разведку перад больш сур’ёзнымі дыверсійнымі дзеяннямі.

Мужчын затрымалі ў красавіку 2022 года. Яны прыехалі ў Польшчу пад выглядам працы кіроўцамі, але, паводле пракуратуры, насамрэч займаліся зборам інфармацыі пра польскія сілы абароны і аб’екты, важныя для бяспекі краіны. Абвінавачанне па гэтай справе рыхтавала вайсковае аддзяленне пракуратуры ў Познані.

Дарэчы, жонка Андрэя Рачкевіча, Аксана Рачкевіч, у звароце, накіраваным 14 сакавіка 2023 года на імя старшыні КДБ Івана Церцеля, прасіла «пра дапамогу і аказанне максімальнага садзеяння майму мужу Рачкевічу Андрэю Яўгенавічу, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, арыштаванаму 4 красавіка 2022 г. у г. Познань (Рэспубліка Польшча) па артыкулу 130 пар. 1 (шпіянаж) на карысць Рэспублікі Беларусь». Яе ліст быў знойдзены сярод масіву матэрыялаў, якія апынуліся ў распараджэнні «Кіберпартызан» пасля праведзенай імі аперацыі па ўзломе сайта Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»12

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Усе навіны →
Усе навіны

«Хвастаць людзей не трэба». Беларус прыехаў у Польшчу і стаў пармайстрам6

Міністарка абароны Літвы: Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды26

Выйшла расследаванне пра софт для сачэння за актывістамі ў сотні краін свету. Яго куплялі і беларускія ўлады4

У Гродне бацька вучыў сямігадовую дачку страляць і трапіў ёй у руку1

У Докшыцах епіскапа сустрэлі дываном з жывых кветак. У тыктоку абурыліся8

«Я іх ні пра што не прасіў і тым больш — высылаць мяне з радзімы». Дэпартаваныя палітвязні рэзка адказалі Кавалеўскаму. Не абышлося без абразаў35

У Літве прыпынілі прыём заявак ад іншаземцаў на працу1

Шэсць спосабаў, як пакаленне Z псуе працу ўсім астатнім21

У Магілёве зрабілі дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»12

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць