Грамадства2222

У Беларусі хочуць вярнуць адказнасць за нецэнзурную лаянку

Мітрапаліт Веніямін лічыць праблему брыдкаслоўя вельмі вострай. 

Вядучы СТБ Грыгорый Азарэнок сварыцца. Скрыншот са стрыму

Сустаршыня грамадскай рады па маральнасці мітрапаліт Веніямін расказаў, што ў Беларусі абмяркоўваецца ўвядзенне адказнасці за нецэнзурную лаянку.

Паводле слоў прадстаўніка БПЦ, праблема брыдкаслоўя сярод моладзі адна з самых вострых, піша БелТА.

«Публічнае выкарыстанне лаянкавых, нецэнзурных слоў настолькі распаўсюдзілася ў сучасным грамадстве, што захапіла нават самыя маладыя розумы і вусны. Падобныя словы ўжываюць дзеці, школьнікі, моладзь, прычым не толькі хлопцы, але і дзяўчаты. У праваслаўнай царкве прыхільнасць да брыдкаслоўя проста называецца грахом. Са смуткам можна адзначыць, што ў цяперашні час сваю мову ад злых і нецэнзурных слоў не захоўваюць вельмі і вельмі многія, брыдкаслоўе набывае масавы характар», — лічыць Веніямін.

Па яго словах, Царква звярнулася да Інстытута сацыялогіі НАН і Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый з прапановай правесці даследаванне аб уплыве на грамадства, асабліва на дзяцей і моладзь, нецэнзурнай мовы і рэкламы азартных гульняў.

«Таксама цяпер ажыццяўляецца рэалізацыя ініцыятывы рады па ўключэнні ў тэматыку адзіных дзён інфармавання насельніцтва Беларусі тэмы чысціні мовы. Абмяркоўваецца як адзін са сродкаў прапанова ўвесці ў заканадаўства адказнасць за нецэнзурную лаянку, падобна да той нормы, якая існавала раней», — адзначыў мітрапаліт.

А пакуль рада па маральнасці збіраецца правесці моладзевы конкурс сацыяльных ролікаў аб чысціні мовы і шкоднасці ненарматыўнай лексікі, а таксама круглы стол з чыноўнікамі.

«Сумесна з прадзюсарскім цэнтрам «Белраскіно» плануецца стварыць і распаўсюджваць у маладзёжных сацыяльных сетках тэматычныя сацыяльныя ролікі, прысвечаныя прафілактыцы брыдкаслоўя, ужывання энергетычных напояў і іншых тавараў, здольных нанесці шкоду здароўю, захаплення азартнымі гульнямі», — сказаў Веніямін.

Адказнасць за нецэнзурную лаянку была прадугледжаная Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях да 2018 года. Затым у законы ўнеслі папраўкі, і згадка пра нецэнзурную лаянку знікла з артыкула аб дробным хуліганстве.

Пры гэтым у КаАП засталася артыкул аб абразе, у тым ліку ў публічным выступленні, у СМІ або ў інтэрнэце з адказнасцю ад дзесяці да двухсот базавых велічынь. Яна, праўда, не працуе ў выпадку з некаторымі вядучымі дзяржаўных тэлеканалаў.

Каментары22

  • Someone
    28.03.2025
    Савецкі поп будзе лячыць душы з дапамогай КаАП
  • Пракоп
    28.03.2025
    Ментов не трогать ( кубраков б...дь )
  • Filipp
    28.03.2025
    Не благая ідэа.

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ4

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму23

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ4

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць