Здароўе66

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем

Навукоўцы знайшлі дзіўную жывёлу, здольную часова запавольваць або нават павярнуць назад старэнне клетак. Гэта таўстахвосты карлікавы лемур з Мадагаскара — маленькі прымат памерам з хамячка.

Тоўстахвосты лемур Толстохвостый лемур Cheirogaleus medius
Таўстахвостыя лемуры. Фота: Duke Lemur Center

Усім вядомыя вонкавыя прыкметы старэння, але многія змены пачынаюцца значна глыбей — на клеткавым узроўні, дзе нават наша ДНК з цягам часу назапашвае пашкоджанні.

Дзіўна, але некаторыя жывёлы знайшлі спосаб часова спыняць гэты працэс. Адзін з такіх прыкладаў — таўстахвосты лемур.

Паводле новага даследавання вучоных з Універсітэта Дзюка і Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска, гэта маленькае млекакормячае можа запавольваць або нават часткова вяртаць назад клеткавае старэнне падчас сваёй штогадовай зімовай спячкі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Універсітэта Дзюка.

Уся справа ў целамерах

Як расказваюць вучоныя, ключ да гэтага феномена хаваецца ў целамерах — мікраскапічных ахоўных «наканечніках» на канцах храмасом. Яны, як пластыкавыя заканчэнні на шнурках, абараняюць ДНК падчас дзялення клетак. З узростам, пры кожным дзяленні клеткі, целамеры паступова скарачаюцца, і ў выніку клеткі страчваюць здольнасць нармальна функцыянаваць.

На скарачэнне целамер уплываюць хранічны стрэс, малаактыўны лад жыцця і недасып. Аднак, як высветлілі навукоўцы, падчас спячкі ў лемураў целамеры не карацеюць, а — насуперак чаканням — падаўжаюцца. Гэта значыць, што клеткі нібыта атрымліваюць другі шанец — хоць і часовы — стаць маладзейшымі. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Biology Letters.

Жыццё на паўзе

Зімой лемуры знікаюць у дуплах або падземных норах і праводзяць там да сямі месяцаў у стане анабіёзу. Іх сэрцабіццё зніжаецца з 200 удараў да менш чым 8 удараў за хвіліну, цела становіцца халодным навобмацак. Жывёла робіць удых прыкладна раз на 10 хвілін.

Але прыкладна раз на тыдзень лемур ненадоўга «разаграваецца»: тэмпература цела расце, абмен рэчываў паскараецца. У гэты момант ён не прачынаецца цалкам, а проста спіць звычайным сном, каб аднавіць сілы. Потым арганізм зноў «астывае», і лемур вяртаецца ў глыбокую спячку.

У ходзе даследавання навукоўцы назіралі за 15 таўстахвостымі лемурамі ў Цэнтры вывучэння лемураў Універсітэта Дзюка да, падчас і пасля спячкі, беручы мазкі са шчок, каб адсачыць, як з часам мяняліся іх целамеры.

Тоўстахвосты лемур Толстохвостый лемур Cheirogaleus medius
Таўстахвосты лемур у час спячкі. Фота: Lydia Greene / Duke Lemur Center

Каб дапамагчы жывёлам увайсці ў спячку, навукоўцы паступова зніжалі тэмпературу з 25 °C да каля 13 °C, імітуючы зімовыя ўмовы ў прыродзе. Лемурам таксама стварылі штучныя норы, дзе яны маглі перачакаць холад.

Некаторыя лемуры паводзілі сябе як у дзікай прыродзе: уваходзілі ў глыбокую спячку, амаль не рухаліся, не елі і жылі за кошт тлушчу, назапашанага ў хвасце.

Іншыя ў лабараторных умовах часцей «разаграваліся» і былі больш актыўнымі, то-бок часцей выходзілі са спячкі. Калі яны праяўлялі сапраўдную актыўнасць, ім давалі ежу.

Нечаканыя вынікі

Звычайна целамеры карацеюць з узростам. Але генетычны аналіз паказаў, што ў лемураў, якія перажылі глыбокую спячку, целамеры не толькі не скараціліся, але нават падаўжаліся. Гэта стала поўнай нечаканасцю для вучоных.

«Спачатку мы падумалі, што дадзеныя няправільныя», — распавяла адна з аўтарак, Лідзія Грын (Lydia Greene). Але група вучоных з лабараторыі Элізабэт Блэкберн (Elizabeth Blackburn), якая ў 2009 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію за адкрыццё механізмаў аднаўлення целамер, пацвердзіла: усё правільна.

У цэлым, целамеры падаўжаліся ў тых лемураў, што заставаліся ў больш глыбокай спячцы. У тых, хто прачынаўся і еў, іх даўжыня амаль не змянялася.

Праз дзве тыдні пасля выхаду са спячкі целамеры зноў скарачаліся. Навукоўцы мяркуюць, што такое падаўжэнне можа быць ахоўным механізмам — каб папярэдзіць пашкоджанні клетак, што ўзнікаюць падчас рэзкага запуску абмену рэчываў (так званага «перазапуску» арганізма).

Тоўстахвосты лемур Толстохвостый лемур Cheirogaleus medius
Фота: David Haring / Duke Lemur Center

Цікава, што нешта падобнае назіралі і ў людзей: напрыклад, у касманаўтаў, якія правялі год на Міжнароднай касмічнай станцыі, або ў валанцёраў, што доўга жылі пад вадой.

Калі целамеры даўжэйшыя, клеткі могуць дзяліцца больш разоў — а значыць, даўжэй застаюцца маладымі. І ў лемураў гэта сапраўды працуе: яны жывуць амаль у два разы даўжэй, чым іншыя прыматы такога ж памеру.

Напрыклад, галага жыве 12—13 гадоў, а таўстахвосты карлікавы лемур — да 30 гадоў.

Навукоўцы пакуль не ведаюць, як менавіта лемурам удаецца падаўжаць целамеры. Але калі атрымаецца зразумець гэты механізм, гэта можа адкрыць новыя шляхі лячэння ўзроставых захворванняў у людзей — без рызыкі некантраляванага дзялення клетак, якое можа прывесці да раку.

Каментары6

  • Курт
    28.03.2025
    Ды не, я хіба ў запой пайшла.
  • Баба Яга против
    28.03.2025
    Капец, у людей уровень стресса растет, депрессии, всякие тревожные расстройства, отсутствие смысла жизни - ну так мы ее продлим, чтоб подольше страдали. Может стоит задуматься как понизить уровень стресса, бешеный ритм жизни?🤔 Ах о чем это я, нет, лучше чтоб продлить свое таксебе существование будем убивать других живых существ. 🤦🤦🤦🤦🤦
  • Британский ученый
    28.03.2025
    Не пить колхозную сивуху, не курить колхозный мусор, не коптить на ведрах, не сидеть в офисе, а главное, не связываться с мужчинадолжен. +40 к жизни. Не?

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць