Свет44

Крэмль назваў пералік аб'ектаў, якія падпадаюць пад дзеянне мараторыя на ўдары па энергасістэмах

На сайце адміністрацыі прэзідэнта Расіі з'явіўся пералік аб'ектаў, па якіх расіянам і ўкраінцам нельга будзе біць падчас дзеяння мараторыя на ўдары на энергетычных сістэмах. Гэты спіс, як сцвярджаецца, узгоднены з амерыканцамі падчас перамоў у Саудаўскай Аравіі.

Фота ілюстрацыйнае

У пералік увайшлі:

  • нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы;
  • нафта -, газаправоды і сховішчы, уключаючы помпавыя станцыі;
  • інфраструктура вытворчасці і перадачы электраэнергіі, уключаючы электрастанцыі, падстанцыі, трансфарматары і размеркавальнікі;
  • атамныя электрастанцыі;
  • дамбы гідраэлектрастанцый.

Часовы мараторый дзейнічае на працягу 30 сутак, пачынаючы з 18 сакавіка 2025 года і, па ўзаемнай дамоўленасці, можа быць прадоўжаны, сказана ў прэс-рэлізе.

У выпадку парушэння мараторыя адным з бакоў іншы бок мае права лічыць сябе свабодным ад абавязацельстваў па яго выкананні.

Каментары4

  • Filipp
    25.03.2025
    Будзем чакаць як абодва бакі стануць выконваць гэта пагадненне.
  • Адкуль толькі бяруцца такія наіўныя
    26.03.2025
    Filipp, ага, чакай крамлёўскай спагады ад расіян, што пачалі гэтую вайну
  • Янка
    26.03.2025
    Спіс цікавы, але ці здольныя паказаць расейцы прынамсі адну буйную электрастанцыю, у т.л. і ТЭЦ, якая працуе на нафты альбо мазуце? Амаль што ўсе буйныя неядравыя станцыі ў Расеі працуюць на прыродным газе альбо вугле. Пры гэтым на нафтавым газе здольныя працаваць толькі некалькі станцый, якія знаходзяцца на Цюменскім поўначы і якія праз адлегласць недасяжныя для ўкраінскіх сродкаў нападу. Таму нафтавыя аб'екты фактычна ніякага датычэння да расейскай энергетыкі не маюць, але вырабляюць паліва для расейскай арміі і задзеінчаны ў экспарце расейскай нафты і фінансаванні агрэсіі. Спадзяюся, што Ўкраіна не пагадзіцца на нафтавы хітрык. Між тым газавая інфраструктура сапраўды малакарысная для ваенных мэтаў, таму можа быць уключаная ў пагадненне.

Цяпер чытаюць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць3

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Усе навіны →
Усе навіны

«Луч» выпусціў гадзіннік у гонар Васіля Быкава і абвясціў з гэтай нагоды творчы чэлендж1

«Белавія» ў абыход санкцый набыла ў Гамбіі тры самалёты Airbus у дрэнным стане3

«Як на корм свінням»: глядзіце, што цяпер з бульбай у Мінску6

У 11-гадовага хлопчыка ў руках выбухнула самаробная прылада

У Мінску адразу ў некалькіх раёнах знікла электрычнасць2

Прадукцыю «Беларуськалія» перайменавалі і прадаюць ЕС у абыход санкцый3

ІТ-група на 1000 чалавек у Мінску, што прывозіла Тыля Швайгера, сышла ў прастой і закрыла доступ у офіс9

У Літве на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў4

Б'янка распавяла, што зменшыла грудзі і зрабіла падцяжку твару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць3

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць