Здароўе66

Як часта трэба мыць ногі з мылам?

Некаторыя людзі мыюць ногі кожны дзень з мылам, іншыя думаюць, што дастаткова проста абліць іх вадой у душы. А што пра гэта кажуць дактары?

Ілюстрацыйны здымак: Getty Images

Калі мы мыемся, то звычайна канцэнтруемся на падпахах, а вось ногі, асабліва ступні, часта застаюцца без належнай увагі. Тым не менш, на думку экспертаў, ступні заслугоўваюць як мінімум такога ж дагляду, калі не большага.

Як піша BBC, ступні, асабліва скура паміж пальцамі, — гэта вільготнае і цёплае асяроддзе, ідэальнае для росту мікробаў. Большасць людзей носіць шкарпэткі і абутак, што ўтрымліваюць вільгаць і пагаршаюць сітуацыю.

На квадратным сантыметры скуры ступняў жыве ад 10 тысяч да мільёна бактэрый. Асабліва часта там сустракаюцца Staphylococcus і Corynebacterium, а таксама грыбкі роду Candida, Aspergillus, Trichosporon і іншыя. На ступнях наогул сустракаецца найбольшая разнастайнасць грыбкоў сярод усіх частак цела.

Гэта ўжо дастатковая прычына, каб не грэбаваць гігіенай. У ходзе аднаго з даследаванняў вучоныя прааналізавалі падэшвы 40 добраахвотнікаў. У тых, хто мыў ногі двойчы ў дзень, на кожным квадратным сантыметры скуры знаходзілася каля 8800 бактэрый. У тых, хто мыў ногі цераз дзень, — больш за мільён.

Аднак важная не толькі колькасць, але і тып бактэрый. Напрыклад, стафілакокі адказваюць за пераўтварэнне амінакіслот у лятучыя тлустыя кіслоты, сярод якіх ізавалерыянавая — менавіта яна надае нагам «сырна-кіслы» пах.

У адным даследаванні 2014 высветлілася, што стафілакокі складаюць 98,6% усёй бактэрыяльнай флоры падэшвы ног. Узровень лятучых кіслот, у прыватнасці ізавалерыянавай, быў значна вышэйшы на падэшве, чым на верхняй частцы ступні. Чым больш гэтых бактэрый — тым мацнейшы пах.

Але мыць ногі трэба не толькі дзеля паху. Добрая гігіена дапамагае прадухіліць грыбковыя і бактэрыяльныя інфекцыі. Парушэнне скурнага бар'ера можа прывесці да свербу, ацёку, непрыемнага паху і нават сур'ёзных інфекцый скуры.

Самая распаўсюджаная праблема — эпідэрмафітыя ступні, якая з'яўляецца павярхоўнай грыбковай інфекцыяй скуры на нагах. Яна выклікае лушчэнне, высыпку, трэшчынкі і сверб. Акрамя таго, нават звычайныя бактэрыі, такія як Pseudomonas, могуць пры траплянні ў кроў праз дробную рану выклікаць нарывы і запаленні. Ступні асабліва ўразлівыя, бо ранкі на іх гояцца павольней, чым на іншых частках цела.

Ілюстрацыйны здымак: Getty Images

Хоць скурныя інфекцыі могуць узнікнуць нават калі вы выконваеце правілы гігіены ног, рэгулярнае іх мыццё памяншае колькасць прысутных бактэрый. Такім чынам, калі вы выпадкова парэжацеся, вакол будзе менш мікробаў, якія могуць трапіць у кроў.

Асабліва важна мыць ногі штодзень людзям з дыябетам. У іх скура больш уразлівая, а імунітэт аслаблены. Даследаванні паказваюць, што на скуры ступняў у дыябетыкаў вышэйшая доля патагенных бактэрый, якія чакаюць зручнага моманту, каб выклікаць інфекцыю. Нават невялікія раны ў іх могуць не гаіцца, прыводзячы ў запушчаных выпадках да ампутацыі.

Акрамя таго, дыябетыкі могуць траціць адчувальнасць у нагах, з-за чаго не заўважаюць парэзаў і расколін. Мыццё ног дапамагае своечасова іх выявіць.

Важна не перастарацца з мыццём

Хоць штодзённае мыццё карыснае для некаторых, не ўсім гэта неабходна. Некаторыя эксперты лічаць, што занадта частае мыццё можа пашкодзіць натуральны мікрабіём скуры. Карысныя бактэрыі дапамагаюць захоўваць яе вільготнасць і бар’ерныя функцыі. Частае выкарыстанне гарачай вады і агрэсіўнага мыла можа выклікаць сухасць, раздражненне і нават экзэму.

Таксама не варта празмерна выдаляць мазалі — яны служаць натуральнай абаронай. Антыбактэрыйнае мыла можа разбурыць баланс мікрафлоры, адкрываючы шлях патагенным і ўстойлівым да антыбіётыкаў штамам.

Імунная сістэма таксама мае патрэбу ў «трэніроўцы» — кантакт з мікраарганізмамі ў разумных межах спрыяе яе нармальнаму развіццю. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што празмерная гігіена, асабліва ў дзяцінстве, можа аслабляць імунітэт.

Дык як жа часта трэба мыць ногі з мылам? Усё залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў.

Калі ў вас дыябет — ногі трэба мыць кожны дзень.

Калі вы здаровыя і не займаецеся фізічнай актыўнасцю, дастаткова 2—3 разы на тыдзень.

Але калі вы бегаеце, трэніруецеся або часта пацееце — мыйце ногі часцей.

Пры гэтым важна не толькі як часта, але і як: абавязкова сушыць, асабліва між пальцамі.

Каментары6

  • А
    26.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Žvir
    27.03.2025
    A jak časta teba mianiac` škarpetki ? Što na hety kont kaža navuka ?
  • Улад
    27.03.2025
    Усё ж такі лепш мыць ногі штодня. І 1-2 разы на тыдзень трымаць іх, хвілін 10, у цёплым растворы солі. Ці соды, ці воцату.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак14

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак14

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць