Культура88

Рэнавацыя пагражае гістарычным помнікам. «Мэтазгоднасць іх капрамонту адсутнічае»

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі лічыць, што будынкі XIX стагоддзя не адпавядаюць сучасным патрабаванням, таму дзяржаве трэба іх зносіць і будаваць на іх месцы новыя.

Гістарычны будынак па вуліцы Пушкіна ў Бабруйску. Фота: Wikimedia Commons

Пра тое, якое жыллё не мае сэнсу рамантаваць капітальна, Генадзь Трубіла распавёў у эфіры «Першага інфармацыйнага».

«Састарэлага жылля як такога ў нас няшмат. Але маем жыллё, якое ўжо не адпавядае сучасным патрабаванням. Планіроўкі кухняў — 5—6 квадратных метраў, а дзе-нідзе і 4 метры.

У Бабруйску яшчэ стаяць дамы 1876 года. Мэтазгоднасць іх капітальнага рамонту, на маю думку, цалкам адсутнічае, бо выдаткі на рамонт перавышаюць кошт будаўніцтва новага жылля.

Таму мы цяпер працуем над гэтым пытаннем і ў наступную пяцігодку ўсё ж такі прапануем механізм рэнавацыі жыллёвага фонду, каб такія дамы, якія ўжо не адпавядаюць патрабаванням камфортнага пражывання, зносіць і будаваць на іх месцы новыя», — заявіў міністр.

Міністр, называючы дакладную дату, відаць, мае на ўвазе нейкі канкрэтны будынак. Праўда, будынак 1876 года можна назваць адной найстарэйшых пабудоў горада, бо гістарычны Бабруйск быў знесены ў пачатку XIX стагоддзя пад расійскую крэпасць, а забудова фарштатаў збольшага належыць да пачатку XX стагоддзя.

Гістарычны цэнтр Бабруйска — адзін з самых вялікіх, цэльных і добра захаваных у Беларусі, але афіцыйны статус ён займеў толькі ў 2022 годзе. Праўда, пад ахову ўзятая толькі невялікая частка гістарычных будынкаў у яго межах, астатнія могуць быць прызнаныя неадпаведнымі «патрабаванням камфортнага пражывання» і знесены ў рамках абвешчанай рэнавацыі. 

У час маскоўскай рэнавацыі ў спіс пад знос спачатку занеслі больш за дзве сотні каштоўных гістарычных будынкаў, але іх удалося адстаяць грамадскім арганізацыям, якія займаюцца аховай культурнай спадчыны. У Беларусі ўсе падобныя арганізацыі былі ліквідаваныя пасля 2020 года. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • .
    27.03.2025
    Як казаў адзін чалавек, "Выгляд майго дзеда вельмі жахлівы і не адпавядае сучасным патрабаванням. Выдаткі на яго лячэнне перавышаюць выдаткі на тое, каб нарадзіць новага чалавека."

    Гэтыя манкурты ніяк не разумеюць, што такое спадчына.
  • Žvir
    27.03.2025
    ., heta nia ich spadčyna, heta ništo dlia ich.
  • трубилы-гамадрилы
    27.03.2025
    Эти трубилы трубят только то, что им разрешают трубить.
    Задача стоит (глобально) - лишить белАрусов корней, самоидентификации. ГлавДояра обосраных коров для этого и держат на должности председателя.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць