Свет22

Грозеў расказаў, як агенты расійскіх спецслужбаў пранікалі ў яго дом і як дачка зняла аднаго з іх

«Адчуванні абсурдныя. Гэта як фільм, вельмі дрэнны фільм. Часам смешны», — кажа Грозеў.

Хрыста Грозеў. Фота: Roy Rochlin/Getty Images for Unfinished Live

Балгарскі журналіст-расследвальнік Хрыста Грозеў пасля выхаду расследавання аб атручванні Навальнага вымушаны хавацца ад агентаў, нанятых расійскімі спецслужбамі. Яны атрымалі загад выкрасці мужчыну ці, калі выкрасці не ўдасца, ліквідаваць. У студзені 2023 года брытанскія ўлады арыштавалі ўсю групу. Матэрыялы следства дазволілі Грозеву пабачыць сябе вачыма сваіх кілераў.

Як адзначае Грозеў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь», ад гэтага робіцца і страшна, і смешна адначасова.

«Усе астатнія журналісты мелі права чытаць, чуць гэта проста ў судзе, а паколькі я — ахвяра і, магчыма, сведка, то да канца самой справы мне не дазвалялі. Гэта значыць, я павінен быў чакаць, пакуль усё скончыцца, і да гэтага часу чытаю кавалкі гэтых размоў, гэтых чатаў паміж чалавекам, які заказваў усё гэта, менавіта ФСБ, і самімі гэтымі ўдзельнікамі», — тлумачыць Грозеў.

«Адчуванне абсурднае. Гэта як фільм, вельмі дрэнны фільм, часам смешны, часам страшны», — дзеліцца журналіст і тлумачыць, што агенты, якія былі нанятыя расійскімі спецслужбамі, дзейнічалі непрафесійна:

«Смешна, таму што яны ўсё рабілі не так, усё блыталі, увесь час сачылі, напрыклад, не за тымі людзьмі, якіх яны ўяўлялі маімі сваякамі. Не ў той дом зайшлі — яны чужы дом уяўлялі маёй вілай у Балгарыі. Яны проста зусім у іншы дом зайшлі. Там знайшлі толькі жаночыя рэчы і напісалі, што «ён вельмі хітры, ён спецыяльнай падрыхтоўкі шпіён. Нічога з яго рэчаў там няма». (…)

Яны ўваходзяць не ў той нумар гатэля, дзе яны павінны мяне знайсці і выкрасці ў мяне тэлефон. І даюць справаздачу, што «ў ягоным ложку спіць голы мужчына». Гэта быў зусім іншы чалавек, які ў сваім ложку спаў, але яны дакладвалі, што ў маім пакоі нейкі голы мужчына быў».

Гэта смешная частка, а страшная частка — гэта тое, як яны ўвайшлі ў мой рэальны дом у Вене. Яны не зразумелі, што там мой сын быў [дома] і гуляў у камп’ютарную гульню ў сваім пакоі. Яны ў той жа самы час рэальна скралі нейкі ноўтбук — стары мой, праўда. Але калі б сын устаў з-за камп'ютара і пайшоў бы, напрыклад, папіць вады… Я не хачу думаць, што адбылося б».

Грозеў таксама падзяліўся акалічнасцямі плана яго выкрадання, які стаў вядомы з тэлефонаў расійскіх агентаў. Гэта павінна было адбыцца падчас яго адпачынку ў Балгарыі.

«Пакуль я быў [бы] ўлетку ў Балгарыі, на лодцы кудысьці мяне перавезці ў Сірыю, потым мяне там трымаць шэсць месяцаў ці проста «Навічком» забіць. Так што дрэнны фільм, але і страшны і смешны».

Такі непрафесіяналізм Грозеў тлумачыць тым, што «ў ФСБ і ГРУ проста скончыліся [прафесійныя] шпіёны, якіх яны могуць пасылаць за мяжу. Таму што серыя расследаванняў зрабіла іх вельмі лёгка распазнавальнымі. У іх пашпарты адной серыі. (…) Яны прыкладна сотню такіх шпіёнаў выкарысталі ў розных аперацыях. Яны ўсе «згарэлі».

У выніку былі нанятыя непрафесіяналы, якія павінны былі быць незаўважнымі, «неяк упісвацца ў грамадства незаўважна».

«Праблемы ўключаюць і тое, што яны неасцярожна ставяцца да працы, яны пакідаюць сляды, але яны таксама дакладваюць, перабольшваюць свае поспехі і заўсёды расказваюць тое, чаго не было. І я думаю, што не толькі мне цікава цяпер чытаць, што яны казалі і думалі, што зрабілі, але і заказчыкам з ФСБ таксама цікава чытаць, як іх падманвалі. Ім цікава было дакладваць начальству, што глядзіце, якія ў нас дасягненні».

Грозеў падкрэслівае, што шпіёны «на кожным узроўні дакладвалі тое, чаго ніколі не было». У выніку ў ФСБ складвалася ўражанне, што ён «нейкі вельмі трэніраваны, круты шпіён ЦРУ, Масада і МІ-6 і таму заўсёды мог прадухіліць іх спробы». У рэальнасці ж Грозеў «проста не ведаў, што яны існуюць».

Той факт, што журналіст не заўважаў за сабою сачэння, ён тлумачыць сіндромам празмернай упэўненасці ў сабе, сіндромам hunters can't be hunted — «паляўнічыя лічаць, што за імі ніхто не палюе». І гэта, па словах Грозева, мае дачыненне як да спецслужбаў, так і да журналістаў.

«Таму я не заўважаў. Ведаў, што гэта магчыма, але не было калі гэтым займацца», — даводзіць Хрыста і дадае, што дачка папярэджвала яго, але ён не прыняў гэта ўсур'ёз.

«Самае смешнае, што мая дачка, якой тады было 14 гадоў, [сачэнне за татам] заўважыла. І ў нейкі дзень улетку 2022 года яна мне сказала, калі мы абедалі за кутом нашага дома: «Тата, гэты чалавек за намі сочыць, ён цябе здымае». І я гляджу — малады чалавек проста праходзіць з нейкім вялікім фотаапаратам. Я кажу: «Ну, дачка… Гэта мая праца, ты пакінь гэта мне, а ты займайся вучобай». Яна кажа: «Я табе кажу, ён за намі сочыць».

Як расказвае Грозеў, праз два гады да яго дадому прыйшлі паліцэйскія, якія вялі расследаванне:

«Паліцыя кажа: «Ведаеце, два гады таму ваш дом узламалі і там скралі камп’ютар». Гэта ўсё яны разумеюць на аснове чатаў, якія перахопленыя ўжо. І мая дачка пытаецца ў паліцыі: «А ў які дзень гэта было?»

Яны кажуць — 12 чэрвеня.

Яна кажа: «А, гэта той жа дзень, у які я сказала тату, што за намі сочаць».

Калі паліцыя папрасіла апісаць маладога чалавека, якога бачыла дачка, тая кажа: а я яго сфоткала! І паказвае паліцыі фотаздымак. У выніку таго расійскага агента арыштавалі на наступны дзень. Ідэнтыфікавалі па фота, зробленаму дзякуючы пільнасці дачкі-падлетка.

Каментары2

  • Вось так
    05.08.2025
    Зянон выразна распедаліў хто маскоўскія.
  • Y
    05.08.2025
    Ну это понятно. Все кто хоть както подвигают зеноныча - все агенты. Только те кто целует его в одно место - те норм «политики». Кого же мне это напоминает?

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць