Здароўе1212

Заснавальніца прыватнага медцэнтра расказала, як схуднела на 25 кілаграм і ледзь не памерла ад «Аземпіка»

Наталля Федзюковіч — стваральніца мінскай прыватнай клінікі жаночага здароўя — падзялілася ў інстаграме тым, як спрабавала паскорыць схудненне з дапамогай моднага прэпарату «Аземпік».

Наталля Федзюковіч. Фота з яе інстаграма

Наталля не толькі кіраўніца F-clinic і практыкуючая гінекалагіня, але і блогерка — на яе інстаграм падпісана больш за 50 тысяч чалавек. Нядаўна яна шчыра распавяла пра тое, як ёй удалося моцна схуднець.

Гісторыя пачалася прыкладна паўтара года таму, калі жанчына стала на вагі і раптам зразумела, што важыць столькі ж, колькі яе муж — 85 кілаграм. Наталля кажа, што не камплексавала наконт таго, як тады выглядала — але вырашыла разабрацца са здароўем.

— Калі я здала аналізы, то прыйшла ў жах ад іх. Я не магу сказаць, што ела толькі шкодную ежу, што часта ўжывала алкаголь. Зусім не. Але ела позна перад сном. І так, віно па выходных, калі здараліся. Я вельмі позна клалася спаць, да ночы мы з мужам заліпалі ў серыялы і ні пра які рэжым гаворкі не ішла!

Наталля піша, што скончыла з усім гэтым рэзка. Пачала прачынацца а 8-й, класціся а 23-й, а таксама спаць з выключаным святлом — бо ўсё жыццё спала толькі так праз страх цемры.

Таксама яна стала есці па графіку, цалкам выключыла з рацыёну шкодную ежу і алкаголь, пачала вылічваць спажыванне бялку і піць не менш за тры літры вады штодня.

Плюс трэніроўкі тры-чатыры разы на тыдзень і масажы, якія аказаліся даволі балючымі. Наталля кажа, што яна ад болю крычала так, што яе сабакі брахалі на масажыстку.

— Двойчы на дзень кантрасны душ, шараванне ўсяго цела спецыяльнымі шчоткамі і крэмамі, эмульсіямі і алеямі. Штодзённыя маскі для твару, кожную раніцу! Два разы на дзень рытуалы для твару з гаджэтамі і масажорамі па 20-30 хвілін. У мяне іх цэлая калекцыя. Думаеце, гэта ўсё першапачаткова было ў кайф? Кайфую я ад гэтага зараз, першапачаткова гэта было катаванне.

Наталля прызнаецца, што калі атрымалася скінуць першыя 10 кілаграмаў, то ў яе пачалася эйфарыя і вельмі захацелася паскорыць працэс. Нядоўга думаючы, жанчына папрасіла сяброўку прывезці з Літвы модны прэпарат «Аземпік» (першапачаткова яго распрацоўвалі для людзей з дыябетам, але пазней лекі сталі выкарыстоўваць галівудскія зоркі для схуднення).

— Я ўкалолася (правільна разлічыўшы дозу з эндакрынолагам!). І ледзь не памерла. Гэта як сто самых лютых адхаднякоў, якія змяняюцца абсістэнцыяй, і так па крузе. Мяне ванітавала і выварочвала навыварат некалькі сутак. Гэты ж час я нічога не ела.

Жанчына распавяла, што ў выніку пасля ўколу скінула тры кілаграмы, але вырашыла, што з «Аземпікам» завязвае — кажа, зразумела, што прыйдзецца працаваць самой, а не спадзявацца на цуд.

— Цяпер мая вага — 60 кілаграмаў. Я цалкам здаровая, а мае аналізы можна вешаць на дошку гонару.

Каментары12

  • Калорыя Іванаўна
    06.08.2025
    Пра Азэмпік-трызненьне,там нічога не трэба разлічваць, пачатак-з дозы 0.25 і далей па +0.25 на працягу мінімум паловы году.Калі ледзь не сканала,дык не ад Аземпіку, ад уласнай дурноты. Да таго ж, Аземпік зніжае цукар крыві (як прэпарат для дыабетыкаў) і не падыходзіць для асоб з нармальным узроўнем цукру. Ужо даўно у ЗША распрацаваныя прэпараты проста для пахудзеньня, якія не паніжаюць цукар-Зэпбоунд,напрыклад.
  • прапрацоу́ка пра працу
    06.08.2025
    працаваць трэба праз праработку
  • Респект
    06.08.2025
    Сам худел, знаю, насколько это сложно делать после 40

Цяпер чытаюць

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»1

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей16

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»1

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць