Грамадства1010

«Разлічваць няма на што». Адміністрацыя Трампа замарозіла фінансаванне стыпендый, па якіх вучацца ў тым ліку і беларусы

У лютым 2025 года адміністрацыя Дональда Трампа замарозіла фінансаванне для шэрагу адукацыйных і культурных праграм — як для замежнікаў, так і для амерыканцаў. Праблемы закранулі і беларускіх студэнтаў у ЗША.

Уваход у цэнтральны офіс Дзярждэпа ЗША. Ілюстрацыйнае фота: Greg Mathieson / Mai / Getty Images

Дзяржаўны дэпартамент ЗША замарозіў фінансаванне вядомых амерыканскіх праграм абмену — Фулбрайт, стыпендыі Гілмана, стыпендыі Critical Language і IDEAS.

Планавалася, што паўза ў фінансаванні працягнецца 15 дзён, але дагэтуль сітуацыя застаецца нявызначанай. Некаторыя міжнародныя студэнты атрымліваюць свае выплаты пазней, чым звычайна, нехта ў выніку мае на руках суму значна меншую за тую, якая павінна быць.

Вераніка (імя зменена — НН), беларуская стыпендыятка праграмы Фулбрайт, расказала «Нашай Ніве», што за сакавік ёй і іншым студэнтам выплаты затрымалі. Каардынатары праграмы паведамілі, што фінансаванне замарожана: за красавік маладыя людзі яшчэ атрымалі стыпендыі авансам, а што будзе далей — невядома.

«У мяне пра гэта шмат пачуццяў. Разлічваць асабліва няма на што. Хіба што на тое, што сітуацыя вырашыцца хутка — я ведаю, што некаторыя навуковыя гранты размарозілі. Можна падавацца на экстраннае фінансаванне ад універа, ёсць яшчэ экстранны крэдыт, але гэта апошняе, на што хочацца ісці».

Праз скарачэнні сярод адміністратараў праекта студэнтам цяжка атрымаць дазволы на працу, каб прынамсі часткова закрываць свае патрэбы. Па візе, якая ў Веранікі, ёй тэарэтычна могуць дазволіць працаваць толькі 20 гадзін на тыдзень і толькі па спецыяльнасці ці на кампусе ўніверсітэта.

«Ім сапраўды прыйшлося скараціць людзей — пра гэта пару тыдняў таму нам таксама прыслалі ліст. І цяпер у арганізацый, якія займаюцца адміністраваннем гранта, няма магчымасцяў, каб апрацоўваць дакументы. Гэта значыць, што атрымаць дазвол на працу ад Фулбрайта зараз амаль немагчыма — яны так і напісалі на сваім партале для стыпендыятаў», — кажа дзяўчына.

Іншыя стыпендыяты апынуліся ў такой жа сітуацыі, што і Вераніка, але дэталі ва ўсіх адрозніваюцца: праз спецыфіку навучальнай праграмы ці ўніверсітэта.

«Наша Ніва» звярнулася па каментарый да беларускага аддзялення EducationUSA, якое кансультуе абітурыентаў па паступленні ў ЗША, але там аператыўнага адказу атрымаць не ўдалося.

Каментары10

  • Ёсць каму дапамагчы
    03.04.2025
    Праўда, офіс Ціханоўскай дапаможа.
  • .
    03.04.2025
    Трампа не цікавіць рост чалавечага капіталу краіны. Ён не прадумвае наступствы для ЗША ў будучыні, яго цікавіць бліжэйшая перспектыва асабіста для яго. А гэта - мець больш сваіх выбаршчыкаў некалькі бліжэйшых электаральных тэрмінаў. Разумныя - не яго выбаршчыкі.
  • Filipp
    03.04.2025
    Цікава на каго вучылася?

Цяпер чытаюць

Ад старой Грушаўкі пакінуць толькі векавы клён

Ад старой Грушаўкі пакінуць толькі векавы клён

Усе навіны →
Усе навіны

У пенсіянера з Палесся — 92 унукі. І гэта рэкорд18

Кітай спыніў экспарт рэдказямельных металаў на фоне гандлёвай вайны з ЗША3

У ДАІ на праспекце Дзяржынскага, 3 у Мінску часова нельга абмяняць правы1

«Пакінуў ежу на талерцы — плаці?» Госць здзівіўся штрафу ў мінскім рэстаране з безлімітам10

Кароўнік, свінарнік, гандаль крыптой. Як беларускія IT-спецыялісты прафесійна дэградуюць падчас заняволення «за палітыку»4

На вайне з Расіяй загінула 100 тысяч украінскіх вайскоўцаў — CBS15

Маладая акцёрка Коласаўскага тэатра зачапіла людзей сваім выказваннем пра беларускую мову80

«Мне сказалі, што яны зрабілі памылку». Трамп пракаментаваў удар па Сумах, але Расію не згадаў10

«Узяў наган 1917 года». Польшча развярнула 3D-мастака на мяжы з-за хобі і забараніла ўезд на 5 гадоў. Дома таксама праблемы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад старой Грушаўкі пакінуць толькі векавы клён

Ад старой Грушаўкі пакінуць толькі векавы клён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць