Грамадства11

У гандлёвым цэнтры Galleria Minsk з'явілася незвычайная інсталяцыя ФОТЫ

Незвычайная інсталяцыя з'явілася ў сталічным ГЗЦ Galeria Minsk. Першы паверх шопінг-мола ўпрыгожылі 5-метровыя кветкі, а ў атрыуме «павіслі» аблокі, піша «Смартпрэс».

Галерея_декор_1.jpg

Як расказалі прадстаўнікі гандлёвага цэнтра, пры стварэнні інсталяцыі дэкаратары натхняліся прыродай Беларусі. Таму ў кветніку можна заўважыць рамонкі, браткі, дзьмухаўцы, званочкі, цюльпаны, гіпсафілы і нарцысы. Усе элементы дэкору — ад фактуры пялёсткаў і лісця да маленькай багоўкі на адной з раслін — былі створаныя ўручную.

Галерея_декор_3.jpg
Галерея_декор_2.jpg

Дарэчы, адна з кветак — «жывая»: яна адкрывае пялёсткі з інтэрвалам у хвіліну на працягу 2 гадзін, пасля чаго бярэ невялікі перапынак — і зноў радуе наведвальнікаў ГЗЦ.

Што тычыцца аблокаў, то іх можна ўбачыць, прагуляўшыся па паверхах мола — або падняўшыся на панарамным ліфце. У кожным воблаку схавана два віды падсвятлення: выглядае гэта вельмі «інстаграмна».

Галерея_декор_4.jpg

На стварэнне дэкарацый спатрэбілася паўтара месяца, а мантаж канструкцый заняў больш за 10 начэй. Атрымліваць асалоду ад вынікаў наведвальнікі Galleria Minsk змогуць да верасня. Прадстаўнікі ГЗЦ адзначылі, што на працягу гэтага часу на інсталяцыі з'явяцца таксама новыя элементы і дэталі.

Каментары1

  • Это к Радунице?
    05.04.2025
    ?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць