На мяжы Беларусі ўезду ў краіны Эўрасаюза чакаюць 1415 грузавікоў, у тым ліку 375 — у Латвію (памежны пункт «Грыгараўшчына»), 1 040 — у Літву (550 у пункце пропуску «Каменны Лог» і 490 — «Беняконі»), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Фота ілюстрацыйнае
Пры гэтым, згодна з інфармацыяй Дзяржаўнага памежнага камітэта на 16:00, на мяжы з Польшчай чаргі няма.
Акрамя таго, у Каменным Логу на ўезд у Літву чакаюць 20 легкавых аўтамабіляў і 65 у Брэсце — на ўезд у Польшчу.
Аўтобусаў у чэргах на выезд з Беларусі няма.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары