У сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга абваліўся дах начнога клуба падчас канцэрту, у выніку чаго загінулі прынамсі 79 чалавек, паведамляе CNN.

Скрыншот відэа CNN
Акрамя таго, прынамсі 155 чалавек даставілі ў бальніцы.
Калі абваліўся дах, у начным клубе Jet Set падчас жывога канцэрту знаходзілася прынамсі 500 чалавек. Цяпер працягваюцца пошукі тых, хто выжыў.
Паводле даных уладаў, дах абваліўся каля першай гадзіны ночы паводле мясцовага часу, калі на сцэне выступаў выканаўца Рубі Перэс з гуртом.
Каментары