Культура1313

У Выгалавічах святар ашаляваў сайдынгам старую капліцу

Раней той жа святар зрабіў аналагічны «еўрарамонт» на Княгінінскай царкве — ён быў прызнаны незаконным. 

Капліца на могілках у Выгалавічах пасля «еўрарамонту». Фота: тэлеграм-канал «Naračanščyna | Нарачанскі край»

Радыкальныя змены ў выглядзе сціплай могілкавай капліцы ў Выгалавічах Мядзельскага раёна заўважыў тэлеграм-канал «Naračanščyna | Нарачанскі край»

Драўляная капліца на мясцовых могілках, відаць, была пабудаваная ў пачатку XX стагоддзя і захоўвала свой аўтэнтычны аскетычны, але атмасферны выгляд аж да мінулага года.

@minskoblastnovosti5 Священник отремонтировал старую часовню в Выголовичах. Но понравилось не всем #мядель #минск #минскаяобласть #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #мядельскийрайон ♬ Silent Hill - Horror music - Gabriel Andrade Produções

З гадамі ў капліцы прасеў падмурак, згнілі ніжнія вянцы і пачала працякаць страха, таму ў 2024 годзе настаяцель Княгінінскай царквы прапанаваў адрамантаваць капліцу, з чым вяскоўцы пагадзіліся.

Могілкавая капліца ў Выгалавічах у 2023 годзе. Фота: Wikimedia Commons

У выніку на храме, які арганічна ўпісвалася ў асяроддзе, святар правёў такі «еўрарамонт», што ён стаў выглядаць досыць танна і чужародна для месца памяці.

Сцены былі ашаляваныя круглявым сайдынгам пад дрэва, знішчаны прычолак, фасад стаў абсалютна плоскім, у вокнах з'явіліся шклопакеты, дах накрыты сінім металапрофілем, а пасярэдзіне ягонага каньку пастаўлена залатая глаўка-цыбуліна.

За адно на могілках спілавалі апошнія дрэвы. 

Аўтэнтычныя дэталі, знішчаныя рамонтам. Фота: Глобус Беларусі
Аўтэнтычныя дэталі, знішчаныя рамонтам. Фота: Глобус Беларусі

Да 2020 года той жа святар ашаляваў драўляным сайдынгам Свята-Троіцкую царкву ў Княгініне і ўставіў замест драўляных вокнаў шклопакеты. Міністэрства культуры палічыла, што гэтыя работы, праведзеныя на гісторыка-культурнай каштоўнасці, з'яўляюцца незаконнымі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • цікава дзе пракуратура РБ ? тут парушана столькі законаў ...
    11.05.2025
    і мангольскую - азіяцкую , не Беларускую, МУСУЛЬМАНСКУЮ ЗАЛАТУЮ цыбуліну...., цікава дзе пракуратура РБ ? тут парушана столькі законаў ...
  • вывіўся абмаляваны прычварак
    11.05.2025
    *на Княгінінскай царквы - царквЕ
    *ў пачатку XX стагоддзя - НА пачатку
    *ашаляваныя - аБшаляваныя
    *прычолак - ФРАНТОН , ніякіх "прычваркаў" няма НІДЗЕ, акрамя НН
    *ягонага каньку - яго каньку ("ягоны" - гэта неафіта-занадта-беларускае)
    *глаўка-цыбуліна - купалок/галоўка. "глаўка" - гэта маленькая глава(раздзел) ў кнізе
    *замест драўляны вокнаў - драўляныХ
  • Найперш не галасі!
    12.05.2025
    вывіўся абмаляваны прычварак, ашаляваны, без Б.
    Пасярэдзіне канька, альбо пасярэдзіне вільчыка. Канчатак -а.
    Ягонага і яго прыбраць, і так зразумела што такое і дзе ёсць той канёк альбо вільчык. А то атрымліваецца як "сцяна і ейныя вокны", "ганак і ягоныя (яго) прыступкі".
    Ягоны - звычайная норма, нічога неафітнага тут няма.
    У расійскай мове "его", а "евоный" размоўная форма, жарганізм, непісьменнасць.
    У беларускай мове якраз "ягоны".
    Каго? Яго.
    Чый? Ягоны.
    "Купалок" тут не надта пасуе, бо мае канатацыі свайго, каштоўнага.
    Тут размова пра недарэчнасць, пра чужароднае таму лепш ўжо звыклае "цыбуліна".

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў4

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ4

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця25

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

Навукоўцы навучыліся змушаць тканкі мышы запускаць працэс рэгенерацыі, як у яшчарак

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

Пад Гроднам фатографу ўдалося зняць лютую бойку двух баброў ВІДЭА2

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць