Нерухомасць66

Паглядзелі, колькі просяць за арэнду лецішча недалёка ад Мінска. Ёсць варыянты ад 250 рублёў за месяц

Колькі каштуе арандаваць лецішча побач са сталіцай? Паглядзелі на варыянты ў розных цанавых дыяпазонах.

Да 150 даляраў

Аграгарадок Кастрычнік

Самы танны летні домік адносна недалёка ад сталіцы знаходзіцца ў аграгарадку Кастрычнік (гэта Лагойскі раён). Арандаваць на сезон яго можна за 250 рублёў (ці каля 80 даляраў) штомесяц. Як можна здагадацца па кошце, выглядае прапанова вельмі сціпла.

Гэта невялікая драўляная хатка. Унутры акуратна, але час быццам спыніўся мінімум гадоў трыццаць таму: старая мэбля, пацёрты дыван ды жырандолі, якія перажылі СССР. Ацяпленне, вядома, пячное. Вада на вуліцы, туалет, па старажытнай традыцыі, за межамі дома.

Плошча ўчастка 25 сотак.

Садовае таварыства «Ведрыца»

За 70 кіламетраў ад МКАД здаюць домік у садовым таварыстве «Ведрыца» (Чэрвеньскі раён). Адразу пазначым: гэта лецішча для тых, хто не пакатуе на клаўстрафобію, бо плошча будынка ўсяго 18 квадратаў. Пры гэтым пазначана, што жыць там могуць тры чалавекі.

Мэблі тут не адзін дзясятак гадоў.

Затое ўчастак 20 сотак, а побач лес і возера. У прапанове пазначана, што ёсць і лазня, але на фота яе не відаць.

Патэнцыйных арандатараў спрабуюць прывабіць тым, што да крамы ўсяго паўтара кіламетра, а аўталаўка прыязджае два разы на тыдзень.

Просяць за такое лецішча адносна няшмат — 272 рублі (ці каля 90 даляраў) штомесяц.

Вёска Крыжоўка

Дом за 450 рублёў (ці каля 150 даляраў) штомесяц выглядае ўжо надзейнейшым. Знаходзіцца ён у маляўнічай вёсцы Крыжоўка, да МКАД усяго 12 кіламетраў.

Плошча дома 43 квадраты, там тры пакоі. Вада сезонная, санвузел (калі драўляную будачку можна так назваць) на вуліцы. Затое ёсць бойлер.

Участак чатыры соткі, па фота бачна, што на ім ёсць дрэвы і вельмі шмат дзьмухаўцоў. Вось такі ландшафтны дызайн.

400-600 даляраў

Вёска Жукаў Луг

Да гэтай вёскі з мінскага Уручча ехаць усяго 5 кіламетраў. Тут прапануюць двухпавярховы дом з бярвення. Плошча 100 квадратаў. Ёсць каналізацыя, электрычнае ацяпленне і гарачая вада.

Тут тры спальні, гасцёўня і сталовая. А яшчэ ў самім доме знаходзіцца лазня.

Участак 5 сотак, на ім стаяць альтанка і мангал. Шмат пладовых дрэў і кустоў.

Арандаваць усё гэта можна за 1211 рублёў (ці 400 даляраў) штомесяц.

Садаводчае таварыства Зара-Плюс

Тут здаюць лецішча, якое пабудавалі ў 1991 годзе. Адчуваецца, што рабілі для сябе і ад душы. Двухпавярховы дом цагляны, яго плошча каля 100 квадратаў.

У пакоях чыста і акуратна. Мэбля не вельмі новая, але, пабачыўшы яе, плакаць не хочацца.

Прыбіральня знаходзіцца ўнутры дома, там адносна сучасны рамонт. Усталявана пральная машына.

Плошча ўчастку 5 сотак, ёсць гараж.

Здаюць такое лецішча ў арэнду за 1514 рублёў (ці 500 даляраў штомесяц).

Садаводчае таварыства Энергетык-1

Ехаць сюды са сталіцы на машыне ўсяго 10 хвілін, бо фактычна гэта прыгарад Мінска.

Арандаваць можна двухпавярховы цагляны дом, пабудаваны ў 2015 годзе. Плошча — 120 квадратаў.

У пакоях дыхтоўная мэбля эпохі нулявых і пузаты тэлевізар. Ацяпленне электрычнае (але можна і распальваць камін), газ з балону, каналізацыя ёсць.

У ванным пакоі ўсталявана даволі вялікая душавая кабіна (бойлер таксама ў наяўнасці).

Плошча ўчастку 5 сотак. Ёсць арэлі і зона барбекю, а таксама гараж.

Цана пытання — 1817 рублёў (ці 600 даляраў штомесяц).

Каментары6

  • ха мс
    12.05.2025
    "туалет, па старажытнай традыцыі, за межамі дома."
    па старажытнай традыцыі ))
    "У пакоях дыхтоўная мэбля эпохі нулявых і пузаты тэлевізар."
    )))
  • Максим Дизйнер
    12.05.2025
    Ну и зачем снимать студию в Минск Мир, если за те же деньги можно сниимать коттедж в Жуков Луге 5км от Уручья?Вечо ждать скорую?Эту сельское лимиту умом не понять.
  • дочка Максима Дизайнера
    12.05.2025
    ну. Минск-Мир - гэта нейкі жах. па ўсіх параметрах

Цяпер чытаюць

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць4

Мільёны малюскаў з Прычарнамор’я захапілі Жэнеўскае возера — гэта катастрофа для экасістэмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць