Пасля аплаты абітурыент павінен не пазней за 22 красавіка, маючы пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу, асабіста забраць пропуск на кожны прадмет.

Сёння стартавала рэгістрацыя на Цэнтральнае тэсціраванне.
Заяву на ўдзел у ЦТ абітурыент можа падаць, альбо запоўніўшы электронную форму на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, альбо асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі і маючы пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), дазвол на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты дакумента, які сведчыць асобу). Адрасы, тэлефоны, графік працы пунктаў рэгістрацыі можна знайсці на сайце РІКВ, паведамляе БелТА.
Кошт удзелу ў ЦТ па адным вучэбным прадмеце складае 4,2 рубля. Аплата ажыццяўляецца праз АРІП.
Пасля аплаты абітурыент павінен не пазней за 22 красавіка, маючы пры сабе дакумент асабіста забраць пропуск на кожны прадмет.
Пры гэтым пропускі трэба забіраць у тым пункце рэгістрацыі, у якім была пададзеная заява для ўдзелу ў ЦТ пры асабістай яўцы, або ў адным з пунктаў рэгістрацыі, якія працуюць на базе пунктаў тэсціравання, дзе абітурыент плануе праходзіць ЦТ, калі заява была пададзеная праз сістэму папярэдняй рэгістрацыі.
Важна памятаць, што працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропускаў.
Пры гэтым на кожным дакуменце павінны быць пячатка пункта рэгістрацыі, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка гэтага пункта і рэгістрацыйны нумар.
Абітурыент, зарэгістраваны для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене (ЦЭ), які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, па двух вучэбных прадметах, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш як па адным іншым вучэбным прадмеце ўступнага выпрабавання.
Абітурыент, зарэгістраваны для ўдзелу ў ЦЭ, які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, па адным вучэбным прадмеце, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш як па двух іншых вучэбных прадметах уступнага выпрабавання. Абітурыенты, не зарэгістраваныя для ўдзелу ў ЦЭ, які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, маюць права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш як па трох вучэбных прадметах уступных выпрабаванняў.
Каментары