Грамадства11

Мужчына спрабаваў завезці ў Беларусь 4 кілаграмы пораху

Гродзенская рэгіянальная мытня завяла справу ў дачыненні да 42-гадовага грамадзяніна Беларусі па ч. 1 арт. 3331 Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае адказнасць за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу розных небяспечных рэчываў, паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці. Мужчына змешчаны пад варту.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле матэрыялаў справы, падазраваны ў сакавіку 2025 года заехаў на грузавым аўтамабілі з Літвы ў Беларусь. У пункце мытнага афармлення Беняконі (з літоўскага боку — Салечнікі) «у пустацелай прасторы пад дэкаратыўнай абіўкай салона на верхнім спальным месцы цягача» былі выяўленыя «чатыры ёмістасці з палімернага матэрыялу з сыпкім рэчывам масай 4.015 гр».

Па заключэнні эксперта, рэчыва з'яўляецца «бяздымнымі порахамі прамысловай вытворчасці і адносіцца да катэгорыі кідальных выбуховых рэчываў».

Пракуратура адзначае, што бяздымныя порахі выкарыстоўваюцца ў якасці кідальных зарадаў для боепрыпасаў гладкаствольнай і наразной агнястрэльнай зброі.

Каментары1

  • Зброя.
    07.05.2025
    Гэта правiльна, зброю трэба завозiць.

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць