Грамадства55

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?

Беларуская прапаганда паказала арыштаванага 39-гадовага Васіля Грачыху. «Наша Ніва» сабрала базавую інфармацыю пра мужчыну.

Васіль Грачыха. Фота з ягонай старонкі Уканткце

Васілю Грачыху 39 гадоў. Паводле інфармацыі з сацыяльных сетак, ён скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (БГСХА), дзе навучаўся на землеўпарадкавальным факультэце. Яго спецыяльнасць — кадастр і зямельнае права.

Праходзіў службу ў 38-й Асобнай мотаабароннай брыгадзе Беларусі — вайсковай часці дэсантнікаў у Брэсце, якую ў свой час узначальваў Валерый Сахашчык. На фота з сацсетак відаць, што ў кватэры Грачыхі вісеў вымпел брыгады.

Васіль Грачыха. Вымпел часці злева зверху ад яго. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У сацсетках у хлопца нічога незвычайнага — мемы, аўтамабілі, гульні і асабістыя фота.

Паводле інфармацыі прэс-службы Палка Каліноўскага, Васіль далучыўся да іх у маі 2022 года, але пакінуў падраздзяленне ўжо ў чэрвені таго ж года па ўласным жаданні. Каліноўцы, да якіх звярталася «Наша Ніва», яго не запомнілі. У сюжэце БТ яго пры гэтым прадстаўляюць мегаваяром, а факт ягонага затрымання — велізарным поспехам.

У адным з новых акаўнтаў Грачыхі ў сацсетках месцам яго пражывання пазначаная Варшава. Таксама ён выкладаў фота з розных іншых еўрапейскіх краін.

Васіль Грачыха ў Парыжы. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Апошні раз Васіль быў анлайн ва «Укантакце» напрыканцы студзеня 2025 года.

Дата яго арышту невядомая — у тэлесюжэце могуць быць як актуальныя кадры, так і пазнейшая пастаноўка для прапаганды. Таксама незразумела, у якой краіне быў затрыманы Грачыха — альбо сам вярнуўся ў Беларусь. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Беларус
    07.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    07.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Касінер
    07.05.2025
    Мотаобаронных брыгад не існуе і ніколі не існавала. Зараз гэтая брыгада дэсантна-штурмавая, як і ў СССР, пазней з 1990, была асобная паветранна-дэсантная, пасля з 1995 : мабільная брыгада, у 2016 ёй вярнулі назву дэсантна-штурмавая.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі15

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі15

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць